АЛ-7
АЛ-7 («Аўтамат лёгкі, 7 узор») — досьведны савецкі аўтамат калібру 5,45 мм, распрацаваны ў 1969—1971 калектывам канструктараў Іжэўскага мэханічнага завода. На ўзбраеньне не прыняты, сэрыйна не выпускаўся.
АЛ-7 | |
---|---|
Тып | аўтамат |
Краіна паходжаньня | СССР |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Ю. Аляксандраў[1] |
Дата стварэньня | 1970 рок |
Вытворца | Іжмэх |
Характарыстыкі | |
Вага | 3,3 кґ[1] |
Даўжыня | 940 мм[1] |
Патрон | 5,45×39 мм[1] |
Калібр | 5,45 мм |
Прынцып дзеяньня | адвод парахавых ґазаў, паваротная засаўка, збалянсаваная аўтаматыка |
Найбольшая далёкасьць |
1000 м |
Від боясілкаваньня | скрынчаты набойнік на 30 набояў (можна выкарыстоўваць набойнікі на 45 набояў ад РКК-74) |
Прыцэл | рэґулюемы адкрыты |
Гісторыя
рэдагавацьАЛ-7 быў распрацаваны канструктарскаю ґрупаю пад кіраўніцтвам Ю. Аляксандрава ў складзе А. Нясьцерава, В. Калашнікава, Р. Паварэнкіна, А. Сьветлічнай, а таксама сьлесараў-зборнікаў В. Ляонцьева ды В. Бравычава[1].
Канструкцыя
рэдагавацьАЛ-7 быў распрацаваны на аснове ґрунце дасьведнага аўтамата Канстанцінава АЛ-6, некаторыя дэталі былі ўніфікаваныя з аўтаматам Калашнікава АКМ.
Пры яго распрацоўцы асноўнаю мэтаю ставілася зьніжэньне імпульсу аддачы і зводу рулі дагары ў рэжыме аўтаматычнага агню доўгімі чэргамі.
АЛ-7 ужывае збалянсаваную сыстэму аўтаматыкі, што зьмяншае рэзкае зрушэньне зброі пад уплывам працы аўтаматыкі. Сярэдняя сіла аддачы пры гэтым не зьмяняецца.
Аўтамат, дзякуючы адмыслова распрацаванай апоры, мог усталёўвацца ў стандартную амбразуру баявых машынаў — БТР ды БМП[2].
Падчас іспытаў у аўтамата Канстацінава былі выяўленыя цэлы шэраг бракаў: самаадвольнае адчыненьне вечка рульнае скрынкі падчас стральбы; моцнае забруджваньне дульнага тормазу-кампэнсатара прадуктамі парахавога нагару ў працэсе працяглае эксплюатацыі; малая жывучасьць шэрагу дэталяў; вялікі высілак, патрабаваны стралку для перанабіваньня зброі; моцны гук стрэлу[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е С. Б. Монетчиков. История русского автомата. Санкт-Петербург, «Атлант», 2005
- ^ ВООРУЖЕНИЯ, ВОЕННАЯ ТЕХНИКА, ВОЕННО-ТЕХНИЧЕСКИЙ СБОРНИК, СОВРЕМЕННОЕ СОСТОЯНИЕ, ИСТОРИЯ РАЗВИТИЯ ОПК, БАСТИОН ВТС, НЕВСКИЙ БАСТИОН, ЖУРНАЛ, СБОРНИК, ВПК, АРМИИ, ВЫСТАВКИ, САЛОНЫ, ВОЕННО-ТЕХНИЧЕСКИЕ, НОВОСТИ, ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ, ВОЕННЫЕ НОВОСТИ, СОБЫТИЯ ФАКТЫ ВПК, НОВОСТИ ОПК, ОБОРОННАЯ ПРОМЫШЛЕННОСТЬ, МИНИСТРЕСТВО ОБОРОНЫ, СИЛОВЫХ СТРУКТУР, КРАСНАЯ АРМИЯ, СОВЕТСКАЯ АРМИЯ, РУССКАЯ АРМИЯ, ЗАРУБЕЖНЫЕ ВОЕННЫЕ НОВОСТИ, ВиВТ, ПВН, информация по военной технике, сайт по Военной технике. bastion-karpenko.ru. Праверана 2019-04-22 г.