АК-102 — аўтамат, створаны на ґрунце расейскага аўтамата АК-101, што зьяўляецца мадыфікацыяю АК-74М для экспартнага рынку. Аўтаматы АК-102, АК-104 і АК-105 ёсьць амаль аднолькавымі аўтаматамі, у якіх розьніца толькі ў калібрах і тыпу набойнікаў.

АК-101

АК-101 (угоры) і АК-102 (унізе)
Тып аўтамат
Краіна паходжаньня Расея
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Міхаіл Калашнікаў
Дата стварэньня 1994
Вытворца Канцэрн «Калашнікаў»
Мадыфікацыі АК-104, АК-105
Характарыстыкі
Вага 3,2 / 3,6 кг (без набояў / наладкаваны)[1];
Даўжыня 824 / 586 мм (з разгарнутым / згарнутым прыкладам)
Даўжыня ствала 314 мм

Патрон 5,56×45 мм
Прынцып дзеяньня адвод парахавых газаў
Хуткастрэльнасьць ~650 стр/хв (тэхнічная)
40 стр/хв (баявая)
Пачатковая
хуткасьць кулі:
850 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
500 м
Від боясілкаваньня скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў
Прыцэл адкрыты

У параўнаньні з АК-101 і АК-103, што ёсьць поўнамернымі аўтаматамі з падобнаю канструкцыяю, АК-102, 104, і 105 маюць скарочаную рулю, што робіць іх кампрамісам між поўнамерным АК-74М і кампактным АКС-74У. У той час як аўтаматы сотае сэрыі маюць доўгія рулі, поўнамерныя ґазавыя поршні і цвёрды палімэрны прыклад, што згартваецца на бок[2].

Рульная скрынка аўтамата зробленая з штампаванае сталі. Набойнік з фібраармаванага плястыка лягчэй і больш трывалы, чым старыя вэрсіі. Прыклад зроблены з плястыка, што робе яго лягчэй, трывалей і полым, што дазваляе месьціць у ім палявы камплект.

АК-102 ужывае рэґуляваны прыцэл з каліброўкаю ў 100 м, што можна адрэґуляваць да 500 м. Гарызантальнае рэґуляваньне ствараецца на заводзе або на збройнай перад выйсьцем. АК-102 мае дульны паскаральнік, што ўжываецца і з АКС-74У.

Сотая сэрыя вырабляецца Канцэрнам «Калашнікаў» у Іжэўске, Расея.

Краіны-эксплюатанты

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць