Ўолес Карозэрз

амэрыканскі хімік

Ўо́лес Каро́зэрз (па-ангельску: Wallace Carothers; 27 красавіка 1896, Бэрлінгтан, ЗША — 29 красавіка 1937, Філадэлфія, ЗША) — амэрыканскі хімік, вынаходнік і кіраўнік аддзела арганічнай хіміі ў кампаніі DuPont, якому прыпісваюць вынаходніцтва нэйлёну[4].

Ўолес Карозэрз
Wallace Hume Carothers
Дата нараджэньня 27 красавіка 1896(1896-04-27)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 красавіка 1937(1937-04-29)[1][2][3] (41 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці атрута
Месца вучобы
Занятак хімік, вынаходнік, інжынэр
Навуковая сфэра хімія, палімэр і арганічная хімія
Месца працы
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук ЗША
Навуковы кіраўнік Роджэр Адамз
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Карозэрз нарадзіўся 27 красавіка 1896 году ў Бэрлінгтане, штат Аёва, у сям’і Іры і Мэры Эваліны Карозэрз. Быў старэйшым з чатырох дзяцей. У юнацтве Карозэрз захапляўся інструмэнтамі і мэханічнымі прыладамі. Навучаўся ў дзяржаўнай школе ў Дэ-Мойне, штат Аёва. Пасьля заканчэньня школы пад ціскам бацькі Кэрозэрс паступіў у камэрцыйны каледж у Дэ-Мойне, дзе ягоны бацька быў віцэ-прэзыдэнтам, скончыўшы навучальны курс бухгальтара і сакратара ў ліпені 1915 году. Навучаўся ў каледжы Таркіё ў Мізуры. Потым паступіў ва Ілінойскі ўнівэрсытэт. 6 лютага 1928 году Карозэрз пачаў працаваць на экспэрымэнтальнай станцыі кампаніі DuPont. 21 лютага 1936 году Карозэрз ажаніўся з Гэлен Сўітман, зь якой сустракаўся з 1934 году. Памёр 29 красавіка 1937 году ў Філадэлфіі.

  1. ^ а б Wallace Hume Carothers // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Wallace Hume Carothers // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Wallace Hume Carothers // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  4. ^ Hermes, Matthew. Enough for One Lifetime, Wallace Carothers the Inventor of Nylon, Chemical Heritage Foundation, 1996, ISBN 0-8412-3331-4.