Ісык-Кульская катлавіна

Ісык-Ку́льская катлаві́на — горная катлавіна на поўначы Цянь-Шаня, у Кыргыстане. Катлавіна абмежаваная з поўначы горным сьцягам Кюнгёй-Ала-Тоо, з поўдня хрыбтом Тэрскей-Ала-Тоо. Дно занятая возерам Ісык-Куль. Даўжынёю катлавіна мае 240 км, а шырынёю — да 90 км.

Ля возера Ісык-Куль.

Ісык-Кульская катлавіна ўяўляе сабой сынклінальны прагін, ускладнены разломамі. У рэгіёне назіраецца вялікая сэйсьмічнасьць. На ўсходзе маюцца радовішчы каменнага вугалю (Джэргалан), на паўднёвым усходзе — тэрмальныя мінэральныя крыніцы (Джэты-Агуз, Ак-Суў). У рэльефе перадгорнай раўніны вылучаюцца азёрныя тэрасы, перадгорныя і ўнутрыкатлавінныя ўзвышшы. Схілы гор зь цясьнінамі. Да возера з гор цякуць шматлікія рэкі, якіх налічваецца больш за 50. У заходняй частцы катлавіны клімат засушлівы, то бок тут выпадае менш за 200 мм ападкаў на год, ляндшафты пустэльныя і паўпустэльныя; ва ўсходняй частцы ападкаў да 500 мм (у гарах да 800 мм), пераважаюць стэпы, на схілах гор — лясы зь цяньшанскай елкі, вышэй — субальпійскія і альпійскія горныя лугі, вышэй 3500 м — ледавікі і сьнежнікі.

Гэта важны збожжавы і жывёлагадоўчы рэгіён. У прыбярэжнай зоне разьмяшчаецца група курортаў. У межах катлавіны знаходзіцца Ісык-Кульскі запаведнік.

Літаратура

рэдагаваць