Істанбулспор Стамбул
«Істанбулспор» (па-турэцку: İstanbulspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбула. Заснаваны ў 1926 годзе групай навучэнцаў Стамбульскай гімназіі. Доўгі час клюб успрымаўся чацьвертай сілай сярод стамбульскіх дружынаў пасьля Бэшыкташу, Галатасараю і Фэнэрбахчэ.
Істанбулспор | |
Поўная назва | İstanbulspor Kulübü A.Ş. |
---|---|
Заснаваны | 1926 |
Горад | Стамбул, Турэчыына |
Стадыён |
Нэджмі Кадыяглу Умяшчальнасьць: 4491 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | Супэрліга, 20 месца (паніжэньне) |
istanbulspor.com.tr (тур.) |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб паўстаў 4 студзеня 1926 году, дзякуючы намаганьням Кемала Халіма Гюргена і навучэнцаў Стамбульскай гімназіі. Такім чынам клюб стаў адным зь першых спартовых клюбаў рэспубліканскага часу Турэччыны. У сэзоне 1931—1932 гадоў гульца «Істанбулспору» здабылі перамогу як ў Стамбульскай лізе, гэтак і ў турэцкім нацыяныльным чэмпіянаце.
Да 1990 году клюбам кіравала фундацыя Стамбульскай гімназіі. За гэты час «Істанбулспор» некалькі разоў перамяшчаўся паміж лігамі. У 1979 годзе каманда была нават вымушаная перайсьці ў аматарскі футбол, але праз два гады стамбульцы зноў вярнуліся да прафэсійных лігаў. У 1990 годзе турэцкі бізнэсовец Джэм Узан набыў ва ўласнасьць футбольны клюб[2], пераарганізаваўшы яго. Зьмена ўласьніка ўзрушыла каманду, і ў сярэдзіне 1990-х «Істанбулспор» вярнуўся ў Супэрлігу. Клюб зь цягам паляпшаў вынікі і ў сэзоне 1997—1998 гадоў фінішаваў на чацьвертым радку турэцкага першынства. Гэта дало магчымасьць дэбютаваць у розыгрышы Кубка УЭФА, але няўдала. У першай сустрэчы супраць румынскага «Аржэшу» стамбульцы здабылі перамогу зь лікам 4:2. У матчы ў адказ перавага была зьнішчаная і за кошт правілу гасьцявога голу румынская дружына рушыла далей, выгуляўшы зь лікам 2:0. У 2001 годзе Ўзан адмовіўся ад падрымкі клюбу і «Істанбулспор» сутыкнуўся зь фінансавымі цяжкасьцямі. Клюб страціў месца ў элітным дывізіёне, а таксама некалькі разоў зьмяніў уласьніка.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.transfermarkt.com/istanbulspor/mitarbeiterhistorie/verein/924
- ^ Cho, Younghan (17.03.2016). «Football in Asia: History, Culture and Business». Routledge. — ISBN 978-1-317-59831-2.