Ірына Нафрановіч

Іры́на Нафрано́віч (нарадзілася 1 траўня 1984, Мядзел) — беларуская біятляністка і лыжніца.

Ірына Нафрановіч
Род дзейнасьці біятляністка
Дата нараджэньня 1 траўня 1984 (37 гадоў)
Месца нараджэньня Мядзел
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры
Занятак біятляністка і лыжны бягун

ЖыцьцяпісРэдагаваць

У 1991—2002 Ірына Нафрановіч навучалася ў сярэднай школе №3 у Мядзелі. У 2008 скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры (Менск). Працавала спартоўцам-інструктарам.

Спартовую кар’еру пачала ў лыжным спорце. Яе міжнародны дэбют адбыўся ў 2002 року на чэмпіянаце сьвету сярод юніёрак у Шонаху; у 2004 дэбютавала на Кубку сьвету. З сэзону 2010—2011 рокаў перайшла ў біятлённы спорт, дзе ўзяла ўдзел у васьмі этапах Кубку Эўропы і 2-м этапе Кубку сьвету (96-е месца).

Галоўныя дасягненьніРэдагаваць

Лыжныя гонкіРэдагаваць

Рок Спаборніцтва Праводзілася Дысцыпліна Месца Пункты
2004 Кубак сьвету па лыжных гонках   Асіяга Спрынт 1,2 км 50 209.35
2007 Унівэрсіяда   Праджэлята Гонка 5 км клясычным стылем 3 150.88
2007 Унівэрсіяда   Праджэлята Эстафэта 3×5 км 1[1]
2007 Унівэрсіяда   Праджэлята Перасьлед 10 км 15 152.07
2007 Чэмпіянат сьвету па лыжных гонках   Сапара Спрынт 64
2007 Чэмпіянат сьвету па лыжных гонках   Сапара 30 км 37 179.50
2007 Кубак сьвету па лыжных гонках   Бэйтастолен Эстафэта 4×5 км 15
2007 Кубак сьвету па лыжных гонках   Куўсама Спрынт 1,2 км 56
2007 Кубак сьвету па лыжных гонках   Куўсама Спрынт 10 км 62 139.93
2007 Кубак сьвету па лыжных гонках   Рыбінск Спрынт 53
2008 Кубак сьвету па лыжных гонках   Куўсама Спрынт 10 км 68 99.55

БіятлёнРэдагаваць

Рок Спаборніцтва Праводзілася Дысцыпліна Месца Пункты
2010 Кубак сьвету па біятлёне   Гохфільцэн Спрынт 96

Крыніцы і заўвагіРэдагаваць

  1. ^ Реванш у судьбы и другое качество слёз(рас.). Спортивная панорама №9 (10951) (24 студзеня 2007). Праверана 13 чэрвеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць