Кельцкае мора
мора
Кельцкае мора — мора басэйна Атлянтычнага акіяна. Абмывае частку Ірляндыі, Вялікабрытаніі і Францыі, марскія межы абмяжоўваюцца пралівам сьвятога Георга, Брыстольскім залівам, Ля-Маншам. Назву бярэ ад гістарычных тэрыторый, што належылі кельтам. Раней частка вод кельцкага мора зваліся Праліў Сьвятога Георга, але асноўная частка вод ня мела ўласнага назвы і вызначалася як «паўднёвым заходнія падыходы» Вялікабрытаніі. З-за агульнай геалёгіі і гідралёгіі патрэба ў агульным назьве даўно насьпела і ў 1921 годзе назва была прапанаваная вядомым ангельскім марскім дасьледчыкам Эрнэстам Ўільямам Лайанс Хольтам. Кельцкае мора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў