Інцыдэнт Сайгенталера
Скандал з біяграфіяй Сайгенталера, Інцыдэнт Сайгенталера — інцыдэнт, які адбыўся ў 2005 годзе, калі нейкі Браян Чэйс ананімна апублікаваў містыфікаваны артыкул пра Джона Сайгенталера, вядомага пісьменьніка і журналіста, у Ангельскай Вікіпэдыі. Некарэктнае ўтрыманьне артыкула адразу выяўлена не было, і яго не выпраўлялі на працягу чатырох месяцаў, датуль, пакуль яна не была знойдзеная самім героем артыкула. Скандал паставіў пад сумнеў надзейнасьць зьвестак, узятых зь Вікіпэдыі і іншых падобных сайтаў, якія можа адрэдагаваць любы з карыстачоў. Пасьля гэтага выпадку ў ангельскамоўнай Вікіпэдыі было прынята шэраг мер для барацьбы са зьяўленьнем ілжывай інфармацыі, у тым ліку забарона на стварэньне новых артыкулаў ананімнымі карыстачамі.
Містыфікацыя
рэдагавацьБраян Чэйс, мэнэджар кур’ерскай кампаніі «Rush Delivery» у Нэшвіле, Тэнэсі 26 траўня 2005 году вырашыў дзеля жарту напісаць біяграфічны артыкул аб Джоне Сайгенталеры, у якую дадаў інфармацыі аб магчымым дачыненьні Сайгенталера да забойстваў Джона Кенэдзі і Робэрта Кенэдзі.
Выяўленьне і праўка
рэдагавацьУ верасьні Віктар Джонсан мал., сябар Сайгенталера, выявіў артыкул і паведаміў яму аб гэтым. Джон пераслаў гэтую інфармацыю сябрам і калегам. 23 верасьня 2005 калега Сайгенталера скапіяваў у Вікіпэдыю яго афіцыйную біяграфію з сайту Freedom Forum(en). На наступны дзень праўка была адмененая адным з рэдактараў Вікіпэдыі, які палічыў, што новы тэкст не зьяўляецца вольным для распаўсюджваньня, і вярнуў старую вэрсію артыкула. Ньютон паведаміў аб гэтым Сайгенталеру ў Нью-Ёрку, на сустрэчы камітэта па абароне праў журналістаў. У кастрычніку 2005 году Сайгенталер зьвязаўся з Джымі Ўэйлзам, і той выправіў артыкул і зачыніў публічны доступ да гісторыі правак. Аднак шэраг незалежных ад Вікіпэдыі люстэркаў на працягу некалькіх тыдняў паказвалі старую вэрсію артыкула.
Пошукі ананімнага праўшчыка
рэдагавацьСайгенталер піша артыкул аб тым што адбылося для «USA Today», у якой ён заве Вікіпэдыю «некарэктнай і безадказнай дасьледчай прыладай». Для «The Tennessean» Сайгенталер падрыхтаваў пашыраную вэрсію таго жа артыкула, дзе ён паведаміў аб сваіх беспасьпяховых спробах знайсьці ананімнага праўшчыка, які разьмясьціў яго ілжывую біяграфію. Ён запытаў кампанію «Bellsouth», інтэрнэт-правайдэра ананіма, правесьці ідэнтыфікацыю карыстача па IP-адрасу, аднак кампанія адмовілася гэта рабіць без судовага рашэньня.
Даніэль Брандт, анты-вікіпэдыйны актывіст з Сан-Антоніё, стваральнік сайта Wikipedia Watch, выявіў, што IP ананіма прыналежыць кампаніі «Rush Delivery», пра што ён паведаміў Сайгенталеру, прэсе і апублікаваў гэтую інфармацыю на сваім сайце.
9 сьнежня Чэйс прызнаўся газэце «The Tenessean» у тым, што разьмяшчаў ілжывую інфармацыю аб Сайгенталере ў Вікіпэдыі і напісаў ліст з выбачэньнем Сайгенталеру[1]. Пасьля гэтага ён быў звольнены з кампаніі. Сайгенталер не стаў судзіцца з Чэйсом, больш таго, ён папытаў кампанію «Rush Delivery» вярнуць яму працу, што і было зроблена. У сваім інтэрв'ю прэсе ён адзначыў, што больш за ўсё баіцца, што ў выніку магчымых ілжывых правак артыкулаў пра палітыкаў урад будзе змушанае кантраляваць Інтэрнэт.
Рэакцыя фонду Wikimedia
рэдагавацьУ сваім інтэрвію «BusinessWeek» 13 сьнежня 2005 году Ўэйлз назваў чыньнікі, па якіх містыфікацыя так доўга заставалася незаўважанай, і прапанаваў крокі, якія могуць быць прынятыя для пазьбяганьня такіх выпадкаў. Ён адзначыў, што новых артыкулаў зьяўляецца так шмат, што мадэратары не пасьпяваюць праверыць іх пэўнасьць. Таму і ўводзіцца новае правіла аб тым, што новыя артыкулы могуць ствараць толькі зарэгістраваныя карыстачы[2], неабходнасьць чаго падкрэсьліваў і Сайгенталер у сваёй крытыцы Вікіпэдыі.
Ён таксама выказаў меркаваньне, што энцыкляпэдыя ў цэлым (па-за залежнасьцю, друкаваная яна або электронная) ня можа быць выкарыстаная як першасная крыніца і ня можа лічыцца цалкам аўтарытэтнай (як думаюць некаторыя), але тым ня менш Вікіпэдыя больш надзейная як крыніца інфармацыйна-даведкавых матэрыялаў па розных абласьцях ведаў, чым іншыя інтэрнэт-крыніцы. Ўэйлз назваў Вікіпэдыю «няскончанай працай».
Частковыя зьмены былі занесеныя ў праграмнае забесьпячэньне Вікіпэдыі і ў інструкцыі карыстачам. Так, 17 сьнежня 2005 зьявіліся новыя ўказаньні «Biographies of living persons», былі створаныя новыя катэгорыі для біяграфій людзей, якія на дадзены час жывуць.