Інстытут фізыкі
(Перанакіравана з «Інстытут фізыкі і матэматыкі»)
Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава — адзін з галоўных інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваны 17 студзеня 1955 году. Дырэктар — акадэмік НАН Беларусі Мікалай Казак. Гістарычна інстытут спэцыялізаваўся ў галіне лязэрнай фізыкі. Пры інстытуце працуе рада па абароне дысэртацыяў. У інстытуце працуюць 5 акадэмікаў НАН Б, 4 члена-карэспандэнта НАН Б, 41 доктар навук, 107 кандыдатаў навук.
Інстытут фізыкі | |
Уваход у інстытут (2019 г.) | |
Папярэднік | Сэктар фізыкі і матэматыкі Фізыка-тэхнічнага інстытуту |
---|---|
Дата ўтварэньня | 17 студзеня 1955 (69 гадоў таму) |
Тып | навуковая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | распрацоўка прыладаў разьліку ўзаемадзеяньня і паскаральнікаў высокаэнэргетычных часьціцаў |
Месцазнаходжаньне | Менск, Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 68, корп. 2 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Кіраўнік | Мікалай Казак |
Намесьнікі па навуковай працы | Міхаіл Бялькоў, Максім Багдановіч і Васіль Машко |
Намесьнік па інавацыйнай працы | Віталь Плаўскі |
Навуковая сакратарка | Ірына Ніканчук |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | УП «Цэнтар сьвятлодыёдных і оптаэлектронных тэхналёгіяў» |
Колькасьць супрацоўнікаў | 330 (2018 г.) |
Сайт | ifan.basnet.by/by |
Колішняя назва | Інстытут фізыкі і матэматыкі (да чэрвеня 1959 г.) |
Структура
рэдагавацьНа канец 2018 году Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава налічваў 11 навуковых цэнтраў:
- «Паўправадніковыя тэхналёгіі і лазэры» (заг. д. ф.-м. н. Генадзій Яблонскі)
- «Аптычнае дыстанцыйнае зандаваньне» (заг. к. ф.-м. н. Анатоль Чайкоўскі)
- «Фатоніка атамных і малекулярных структураў» (заг. д. ф.-м. н. Уладзімер Калінаў)
- «Нелінейнаяоптыка і актываваныя матэрыялы» (заг. к. ф.-м. н. Руслан Чулкоў)
- «Дыягнастычныя сыстэмы» (заг. чл.-кар. Уладзімер Белы)
- «Лязэрна-аптычныя тэхналёгіі для мэдыцыны і біялёгіі» (навуковы кіраўнік к. ф.-м. н. Віталій Плаўскі)
- «Фізыка плязмы» (заг. д. ф.-м. н. Мікалай Тарасенка)
- «Тэарэтычная фізыка» (заг. д. ф.-м. н. Юры Курачкін)
- «Квантавая оптыка і квантавая інфарматыка» (навуковы кіраўнік акад. Сяргей Кілін)
- Выпрабаваньняў лязэрнай тэхнікі (заг. д. ф.-м. н. Вячаслаў Длугуновіч)
- Аналітычных спэктральных вымярэньняў (заг. к. ф.-м. н. Міхаіл Бялькоў)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Навуковыя цэнтры // Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава, 2018 г. Праверана 12 сьнежня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кантакты // Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава, 2018 г. Праверана 12 сьнежня 2018 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |