Іна (сьпявачка)

румынская сьпявачка

Іна (сапраўднае ймя — Элена Аляксандра Апасталяну; (па-румынску: Elena Alexandra Apostoleanu); нар. 16 кастрычніка 1986, Мангалія, Румынія) — румынская сьпявачка, выканальніца песьняў і музыкі для скокаў і пляскаў. Іна пачала работу з Play & Win у 2008 годзе. Стала вядомай у 2009 годзе, пасьля таго як яе першы зборнік песень «Хот» дабіўся міжнароднага посьпеху. У Чэхіі, Францыі і Вялікабрытаніі ён прабіўся ў дзясятку найлепшых песень. Зборнік атрымаў стан плятынавага ў Францыі і Партугаліі. Песьня «Хот» (якая дала назву зборніку) стала найлепшай у ЗША праз амэрыканскую перадачу «Хот Дэнс Эйрплэй». Тая ж песьня ў Партугаліі заняла першае месца ў праслухоўваньні за ўвесь год. Песьня «Хот» стала «залатой» і «плятынавай» у Гішпаніі, Нарвэгіі й Італіі.

Іна
рум. Inna
Іна на Эмтыві м’юзік эвордз, 2009 год
Імя пры нараджэньні Элена Аляксандра Апасталяну
Род дзейнасьці сьпявачка
Дата нараджэньня 16 кастрычніка 1986 (38 гадоў)
Месца нараджэньня Мангалія, Румынія
Грамадзянства Сьцяг РумынііРумынія
Месца вучобы ВНК м. Канстанца
Занятак сьпевы, выступы на канцэртах, стварэньне відэазапісаў песень
Псэўданімы Inna[1]
Жанры сучасная электронная музыка
Муж няма
Дзеці няма
Узнагароды Эмтыві м'юзік эвдордз 2009, 2010, 2015
Сайт Старонка ў сеціве

Маладосьць

рэдагаваць
 
Іна перад выступам ў Маскве, 3 кастрычніка 2009)

Элена Аляксандра Апасталяну нарадзілася ў 1986 годзе ў месьце Мангалія (павет Канстанца, Румынія). Любоў да сьпеваў, па словах Э. Апасталяну прышчапілі ў роднай сям’і, якая яе падтрымлівала. У дзяцінстве дзед называў яе Іна. Вось, чаму яна выбрала свой псэўданім.

Э. Апасталяну вучылася ў гаспадарчым вучылішчы Мангаліі, пасьля чаго спрабавала атрымаць вучоную ступень у ВНУ м. Канстанца.

У канцы 2007 году Э. Апасталяну падпісала дагавор з румынскім грамадою «Плэй энд він» і пачала запісываць свае першыя песьні. У пачатку 2008 году яна адправіла пару песень, у тым ліку «Гудбай» і «Соры», на Эўрабачаньне 2008, яле яны не прайшлі папярэдні адбор.

12 лістапада 2008 году вышла першая песьня сьпявачкі пад назваю «Хот», якая была запісаная й прадавалася грамадою «Плэй энд він». Песьня ў сьнежні 2008 году заняла пятае месца ў перадачы «Румынская сотня».

Песьня «Лоў» быў выпушчаны 12 сакавіка 2009 году. Яна стала чацьвертай у «Румынскай сотні» ў красавіку 2009 году.

Іна атрымала сваю першыя ўзнагароды на польскай перадачы «Эска м’юзік эвордз» у 2009 годзе як «Найлепшы выканаўца» і «Найлепшая песьня».

Летам 2009 году Іна запісала новую песьню разам з вытворцам і выканаўцам песень Бобам Тэйларам Новы посьпех — песьня «Дэжавю», якая вышда ў сьвет 2 чэрвеня 2009 году. Яна папала ў дзясятку румынскага сьпісу найлепшых песень у ліпені 2009 году, дзе была сёмай. Песьня стала першай у наступных краінах: Баўгарыя, Вугоршчына, Галяндыя, Малдова, Расея і Францыя.

6 жніўня 2009 году сьпявачка запісала й выпусьціла чацьвертую песьню «Эмэйзінк». Песьня змагла ў кастрычніку 2009 году стаць першай у «Румынскае сотні», а ў Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыне проста папасьць у музычныя перадачы. У 2009 годзе ў Бэрліне атрымала ўзнагароду (як «Лепшы румынскі артыст») ад тэлеканалу Эмтыві «Эмтыві музычная ўзнагарода».

Даросласьць

рэдагаваць
 
Іна на мерапрыемстве Энарджы м'юзік эвордз, 2011

Песьня Іны «Сан із ап» атрымала ўзнагароду ў 2010 годзе, як найлепшаяя песьня для скокаў і пляскаў.

Песьня Іны «10 мініц» заняла ў Францыі восьмае месца. Тую песьню выпусьцілі ў перадачы ТБ у Гішпаніі, Швайцарыі і Вялікабрытаніі. Іна разглядалася ў якасьці найлепшага міжнароднага артыста ў «Энарджэй м’юзік эвордз», але ўзнагароду не атрымала. У пачатку 2010 году Іна паехала ў свае першае міжнароднае канцэртнае падарожжа. Першыя выступы былі ў Францыі (люты-сакавік 2011 году). Яшчэ Іна абвясьціла, што ў лютым запісала дзьве новыя песьні.

30 траўня 2011 году адбыўся выпуск песьні «Клаб рокэр». Перад тым, Іна выпусьціла зборнік песень «Ам зэ клаб рокэр». 8 жніўня Іна выпусьціла новую песьню «Ун мамэнта». 25 лістапада Іна выпусьціла песьню «Эндлэс». Тая песьня — чацьвертая песьня з астатняга зборніку песень была выпушчана пад час мерапрыемства прысьвечанага міжнароднаму дню барацьбы з насільлем над жанчынамі. 9 студзеня 2012 году Іна выпусьціла свой запіс песьні «Ай сэў тэ пэкго», якая зьяўляецца старой і вядомай у Лацінскай Амэрыцы.

11 красавіка Іна абвясьціла, што гатовая да запісу трэцяга зборніку песень.

Першай была выпушчаная песьня «Кальентэ», яе Іна сьпявала на ангельскае і гішпанскае мовах. Відэа зь песьняй вышаў 14 траўня 2012 году на Ют’юб. Аднак тая песьня ня мела ранейшага посьпеху. Яна заняла толькі 84 месца ў «Румынскае сотні».

11 чэрвеня ў Румыніі выпушчана была новая песьня на румынскае мове «Ту сі эў». Яна заняла пятае месца ў «Румынскае сотні». Была выпушчана песьня (пад тую ж музыку, што і «Ту сі эў») на ангельскае мове пад назваю «Крэйзі сэксі вайлд». Відэа зь песьняю выпусьцілі 2 жніня 2012 году, а на «Ту сі эў» — 8 жніўня 2012 году.

Трэцяй песьняю выпушчанаю ў Румыніі стала песьня «Ін дыя», яе выпусьцілі ў радыё 28 чэрвеня 2012 году. Відэа зь песьняю выпусьцілі 2 верасьня 2012 году. Песьня была на дзясятым месцы ў «Румынскае сотні».

24 сьнежня 2012 году Іна на сваёй старонцы ў сеціве напісала, што новы зборнік будзе мець назву «Парты нэвэр эндз». 16 студзеня 2013 году старонка ў сеціве Іны запусьціла зваротны адлік да выпуску ў сьвет свайго зборніку, які быў выпушчаны 1 сакавіка 2013 году. У новы зборнік увайшлі 9 раней выпушчаных песень і 16 новых — «Ін ё айз», «Энэрджы», «Шайнінк стар» і іншыя.

Першай песьняй, якая дабілася міжнароднага водгуку стала песьня «Мор зэ фрэндз». Песьня была выпушчаная ў Румыніі на старонцы ў сеціве «Айт’юнс» 18 студзеня 201 году. Песьня стала 19 на «Румынскае сотне» і таксама папала для праслухоўваньня на музычныя перэдача ў Польшчы, Францыі, Гішпаніі, Баўгарыі, Чылі і іншых краінах.

Пад час паездкі ў Японію, дзе Іна выступала, яна падпісала дагавор зь японскім прадпрыемствам «Варнэр м’юзік груп джапан» на продаж сваіх песень у Японіі. У Японіі Іна заявіла, што запісывае свой чацьверты зборнік песень, які будзе выпушчаны ў сярэдзіне 2014 году.

Другім міжнародным посьпехам Іны стала песьня «Бі май ловэр», відэа зь якой было выстаўлена для агляду ў Ют’юбе 11 ліпеня 2013 году. Трэцім міжнародным посьпехам стала песьня «Ін ё айз». Відэа для тае песьні быў выпушчаны на дзень народзінаў Іны 16 кастрычніка.

Разам з швайцарскім музыкам Дыджэй Боб сьпявачка Іна перазапісала песьню «Эўрыбоды», якая стала часткаю новага зборніку «Рылоўдыд».

У красавіку 2013 году Іна абвясьціла, што пачала работу над сваім чацьвертым зборнікам песень. Летам таго ж году стала вядома, што зборнік будзе названы «Сой латына» і будзе складацца з англа- і гішпанамоўных песень. З пачатку хацелі выпусьціць зборнік увосень 2014 году. Мысьль пра зборнік зарадзілася пасьля посьпеху песьні «Мор зэ фрэндз» у Гішпаніі. Продажам зборніку заняліся прадпрыемствы: «Варнэр м’юзік груп», «Атлянтык Рэкардз», «Блянко і нэгро м’юзік».

Выпуск першай песьні са зборніку «Гуд тайм» пры ўдзеле Пітбуля павінен быў адбыцца ў пачатку году, але па розных прычынах выпуск таго не адбылося. Прадпрыемства «Варнэр м’юзік груп» абвясьціла аб тым, што скора выпусьціць новую песьню «Кола сон», запісаны пры ўдзеле Джэя Бальвіна. Выхад песьні быў прыўрочаны Сусьветнаму спаборніцтву па футболе ў Бразыліі ў 2014 годзе. Выпуск песьні «Кола сон» адбыўся 15 красавіка ў сеціве на старонцы «Айт’юнс». На старонцы Іны таксама можна быда пабачыць відэа зь песьняй. Песьня «Кола сон» адразу ж стала пасьпяховай і была пушчаная для праслухоўваньня на музычных перадачах Беларусі, Расеі, Ірляндыі, Францыі, Даніі і іншых краінах.

2 ліпеня 2014 году адбыўся выпуск песьні «Гуд тайм». 15 ліпеня можна было купіць песьню ў сеціве на старонцы «Айт’юнс».

Восеньню 2014 году Іна абвясьціла аб выпуску першага малога зборніку песень пад назваю «Самэр дэйз». У яго павінныя былі быць уключаныя чатыры новых песьні «Кола сон» і «Гут тайм». Пазьней, у сеціве Іна заявіла, што выхад чатырох новых песень адбудзецца паступова, адна песьня ў тыдзень. Так, 25 жніўня выставілі песьню «Тэйк мі хаер», 1 верасьня — «Лоў», 8 верасьня — «Дэвілз Пэрэдайз» і 15 верасьня — «Боды энд зэ сан». 25 лістапада 2014 году вышла песьня «Дыгі даўн» пры ўдзеле Мар’яна Гіля. Песьня стала вядомай у Румыніі і заняла першае месца на «Румынска сотне», таксама тую песьню слухалі на музычных перэдачах у Баўгарыі й Расеі. 11 траўня 2015 году вышла перэробка песьні з удзелам Яндэла. 13 ліпеня 2015 году вышла новая песьня «Боп боп» пры ўдзеле Эрыка Тэрнэра. За тры дні пасьля выхаду песьні, яна набрала больш за адзін мільён праглядаў. Астаняю песьняю для зборніка стала песьня «Яла». Карціну для песьні здымалі ў Марока. Песьня заняла 23 месца на «Румынскае сотне» і ўзначаліла турэцкую Айт’юнз. Зборнік не дасягнуў вялікага посьпеху. Ён у Японіі заняў 157 месца. Зборнік папаў у музычныя перадачы Мэксікі, дзе заняў 45 месца.

10 чэрвеня 2016 году адбыўся выпуск песьні «Хэўн». Пасьля трох дзён вышла дзіва зь песьняю, якое было зьнята ў Маўрыкіі. Ствараў дзіва Джон Пэрэз. Песьня стала вядомай у Баўгарыі і Румыніі, а таксама дасягнула 169-ае месца ў Расеі.

28 верасьня 2016 году адбыўся выпуск песьні й дзіва пад назваю «Сэй іт віз ё боды». У сеціве Іна заявіла, што зараз робіць над новым зборніком, дзе будуць таксама старыя песьні.

14 лістапада 2016 году Іна прадставіла новую песьню на румынскай мове пад назваю «Кум ар фі?». Яшчэ яна абвясьціла, што зьбіраецца выпусьціць зборнік песень для сваёй радзімы і дадзеная песьня першая песьня для будучага зборніка на румынскае мове. Зборнік павінен быць выпушчаны ў 2017 годзе.

1 лютага 2017 году адбыўся выпуск песьні й дзіва «Рулета», запісанага пры ўдзеле румынскага выканаўцы Эрыка. Песьня была на гішпанскае мове.

3 лістапада 2017 году Іна напісала ў сеціве, што пяты зборнік песень будзе мець назву «Нірвана».

28 лістапада 2017 году Іна выпусьціла ў сьвет песьні й дзіва «Нірвана», яна была трэцяй і астатняю песьняю для патрымкі пятага зборніку песень.

11 лістапада 2017 году адбыўся выпуск пятага зборніку песень Іны, які меў назву «Нірвана». Зборнік быў запісаны на трох мовах: ангельская, гішпанская й румынская. У зборнік не ўвайшлі дзьве песьні («Хэўн» і «Сэй іт віз ё боды»), бо не ўпісваліся ў зборнік і яны сталі «самастойнымі» песьнямі.

2018 — па сёньняшні дзень

рэдагаваць

14 лістапада 2018 году адбыўся выпуск песьні й дзіва «Мэ густа». Песьня была запісаная на гішпанскае мове. Яна стала першаю песьняю для праслаўленьня шостага зборніка песень і першага зборніка песень на гішпанскае мове.

27 красавіка 2018 году Іна выпусьціла песьню й дзіва «Пэтру ка», запісаную пры ўдзеле румынскага гурта «Мотэнс». Магчыма, тая песьня стане частаю зборніка на румынскае мове, які Іна хоча зрабіць.

5 ліпеня 2018 году Іна абнародавала ў сеціве запіс, у якім заявіла аб тым, што яе новы зборнік на гішпанскае мове ўжо гатовы. Аднак песьні зь яго будуць выпушчаныя пазьней.

З 10 ліпеня 2018 году ў сеціве можна было глядзець песьню й дзіва «Локура», а з 12 ліпеня, песьню «Ігуана».

Летам стала вядома, што шосты зборнік песень будзе мець назву «Ё»[a]. Выхад зборніку ў сьвет павінен быў адбыцца ў верасьні 2018 году.

23 ліпеня 2018 году ў сеціве стала магчыма глядзець песьню й дзіва са зборніку «Ё» пад назваю «Сі, мама».

3 жніўня 2018 году ў сеціве зьявілася песьня й дзіва «Ля віда».

6 верасьня 2018 году Іна раптам выпусьціла песьню й дзіва на ангельскае мове пад назваю «Ноў хэлп».

27 верасьня 2018 году ў сеціве (у Айт’юнз) паявілася абвестка аб выхадзе новага зборніку песень Іны. Дзень выхаду зборніку ўказалі 16 кастычніка 2018 году. У ім павінныя былі быць наступныя песьні: «Мэ густа», «Локура», «Ігуана», «Ля віда» і «Сі, мама». Аднак на наступны дзень абвестка ў сеціве зьнікла. Выхад зборніку быў адкладзены на невядомы час.

16 кастрычніка 2018 году ў сеціве Іна заявіла, што зборнік будзе мець 17 песьняў, замест ранейшых 12 песень. Кожная песьня будзе мець свае дзіва.

2 лістапада 2018 году Іна выпусьціла ў сеціве дзіва «Ра» са зборніку «Ё».

30 лістапала 2018 году выпусьціла песьню й дзіва «Ігуана».

18 студзеня 2019 году Іна выпусьціла песьню й дзіва «Сін ты».

8 сакавіка 2019 году выпусьціла песьню й дзіва «Ту манэра»

Сьпіс песень

рэдагаваць

Зборнікі

рэдагаваць
Назва Ведамасьць
Хот
Айм клаб рокэр
арты нэвэр эндз
Боды энд зэ сан / ІНА
Нірвана
Ё

Зборнікі песень

рэдагаваць

Асобныя песьні выпушчаныя для продажу

рэдагаваць
Песьня Зборнік Рок
«Хот» Хот 2008
«Лоў» 2009
«Дэ жа вю»
(разам з Боб Тайлер)
«Эмэйзінк»
«10 Мініц»
(разам з Плэй энд він)
2010
«Сан іх ап» Айм зэ клаб рокэр
«Клаб рокэр»
(разам з Флё Рыда)
2011
«Ун мамэнта»
(разам з Хуан Маган)
«Эндлэс»
«Уаў» 2012
«Кальентэ» Парты нэвэр эндз
«Крэйзі сэксі вайлд»
«Індыя»
(разам з Плэй энд він)
«Мор зэн фрэндз»
(разам з Дэды Янкі)
2013
«Дамэ ту амор»
(разам з Рэйк)
«Бі май ловэр»
«Ін ё айз»
(разам з Яндэл)
«Кола сон»
(разам з Джэй Бальвін)
Боды энд зэ сан 2014
«Гуд тайм»
(разам з Пітбуль)
«Самэр ін дэсэмбэр»
(разам з Маранды)
«Дыгі даўн»
(разам з Мар'ян Гіль)
ІНА
«Боп боп»
(разам з Эрык Тэрнэр)
ІНА / Боды энд зэ сан 2015
«Яла»
«Рандэ ву» 2016
«Хэўн» Бяз зборніку
«Гімэ гімэ» Нірвана 2017
«Рулэта»
(разам з Эрык)
«Нірвана»
«Мэ густа» Бяз зборніку 2018
«Ра» Ё
«Ігуана»
«Сін ты» 2019
«Ту манэра»
«Ля віда»

Песьні на ангельскае мове

рэдагаваць
Песьня Зборнік Рок
«Ай нід ю фор крыстмас» Хот 2009
«Джулай» Айм зэ клаб рокэр
«Ноў ліміт» 2010
«Сэнёрыта»
«Оўкэй» парты нэвэрр эндз 2012
«Олрайт»
«Тэйк мі хае» Боды энд зэ сан 2014
«Лоў» ІНА / Боды энд зэ сан
«Дэвілз пэрадайз»
«Тэл мі»
«Боды энд зэ сан»
«Самэр дэйз» Бяз зборніку
«Бэд бойз» ІНА 2016
«Сэй іт віз ё боды» Бяз зборніку
«Ноў хэлп» 2018

Песьні на румынскае мове

рэдагаваць
Песьня Зборнік Рок
«Оарэ» Бяз зборніку 2012
«Спрэ марэ» Парты нэвэр эндз 2013
«Фата дын рандуль трэй» Бяз зборніку 2014
«Ту тэнс ля форца» Эль дыска дэ ля марата 2015 2015
«Кум ар фі?» Нірвана 2016
«Пэнтру ка»
(разам з Мотанс)
Бяз зборніку 2018

Песьні супольна зь Інаю і іншымі асобамі

рэдагаваць
Песьня Зборнік Рок
«Бум бум»
(Браян Крос разам зь Інаю)
Поп стар 2013
«П.О.Х.У.Й.»
(Карля дрымс разам зь Інаю)
ДА.НУ.НА
«Эўрыбоды»
(Дыжэй Боба разам зь Інаю)
Рылоўдыд
«Ол зэ сіньс»
(Пітбуль разам зь Інаю)
Глобад Вормінк: Мэлддўн
«Стрыга!»
(Пуя разам зь Інаю)
Бяз зборніку 2014
«Фе сэо Фі»
(ДАРА разам зь Інаю, Антонія Якабэску і Карля дрымс)
«Май стай»
(3 Суд Эст разам зь Інаю)
2015
«Ві вона»
(Аляксандра Стан разам зь Інаю і Дэды Янкі)
Алеста
«Ну сунт»
(Нікалета Нука разам зь Інаю і Антонія Якабэску)
Бяз зборніку
«Шоў мі зэ вэй»
(Марка і Сэба разам зь Інаю)
2017
«Ту Сі Эў»
(Карля дрымс рахам зь Інаю)
Антыэксэмплю / Нірвана
«Фэйд зэ вэй»
(Сэм Фэльт і Сайман разам зь Інаю)
Бяз зборніку
«Нота дэ плята»
(Мотэнс разам зь Інаю)
Нірвана
«Стэй»
(Дэнік разам зь Інаю)
Бяз зборніку 2018

Песьні з гуртом Джэй дзеўкі

рэдагаваць
Песьня Зборнік Дзень выпуску Рок
«Кол зэ паліс» Бяз зборніку 14 чэрвеня 2016
«Майк энд хані» 3 сакавіка 2017

Запісы для прагляду

рэдагаваць
Дзіва Зборнік Рок
  • «Хот» (Тру лоў эдыт)
Хот
2008
  • «Хот» (Дэнсынь ін зэ дарк эдыт)
  • «Лоў»
2009
  • «Эмэйзынь»
  • «Ай нід фо крыстмас»
  • «10 мініц»
2010
  • «Сан із ап»
Айм зэ клаб рокэр
  • «Клаб рокэр»
2011
  • «Эндлэс»
  • «Уаў»
2012
  • «Калентэ»
Парты нэвэр эндз
  • «Крэйзі сэкі вайлд» / «Ту сі эў»
  • «Мо зэн фрэндз»
2013
  • «П.О.Х.У.Й.»
дзіва Карля Дрымс пры ўдзеле Іны
Да. Ну. На. / Парты нэвэр эндз
  • «Дамэ ту амор» (разам з Рэйк)
Парты нэвэр эндз
  • «Спрэ марэ»
  • «Бі май ловэр»
  • «Бі май ловэр» (Ады Пэрэз, пераробка)
Бяз зборніку
Парты нэвэр эндз
Боды энд зэ сан
2014
  • «Стрыга!»
дзіва Пуя пры ўдзеле Іны
Бяз зборніку
Боды энд зэ сан
  • «Фье сэо фі»
дзіва Дара пры ўдзеле Антонія Якабэску, Карля Дрымс і Іны
Бяз зборніку
  • «Фата дын рандуль трэй»
ІНА
  • «Самэр ін дэсэмбэр»
дзіва Маранды пры ўдзеле Іны
ІНА / Боды энд зэ сан
  • «Май стай»
дзіва 3 суд эст пры ўдзеле Іны
Бяз зборніку 2015
  • «Ві вона»
дзіва Аляксандра Стан пры ўдзеле Дэды Янкі і Іны
АЛЕСТА / ІНА
ІНА / Боды энд зэ сан
  • «Яла»
  • «Тэ рог»
дзіва Карля Дрымс пры ўдзеле Іны
НГОС'
  • «Рандэ ву»
ІНА / Боды энд зэ сан
2016
  • «Бэд бойз» (Жывы запіс)
ІНА
  • «Гэўн»
Бяз зборніку
  • «Сэй іт віз ё боды» (Жывы запіс)
  • «Гімэ гімэ»
Нірвана
2017
  • «Шоў мі зэ вэй»
дзіва Марка і Сэба пры ўдзеле Іны
Бяз зборніку
  • «Ту сі эў»
дзіва Карля Дрымс пры ўдзеле
Антыэксэмплю / Нірвана
  • «Фэйд эвэй»
дзіва Сэм Фэльт пры ўдзеле Лаш і Сымон і Іны
Sunrise
  • «Рулэта» (разам з Эрык)
Нірвана
  • «Нота дэ плята»
дзіва Мотэнс пры ўдзеле Іны
  • «Нірвана»
  • «Мэ густа»
Бяз зборніку 2018
  • «Ноў гэльп»
  • «РА» (Дзіўнае дзіва)
Ё
  • «Ігуана» (Дзіўнае дзіва)
  • «Сін ты» (Дзіўнае дзіва)
2019
  • «Ту манэра» (Дзіўнае дзіва)
  • «Ля віда» (Дзіўнае дзіва)

Дзіва разам з гуртом Джы Гэрлз

рэдагаваць
Назва Зборнік песень Рок
  • Кол зэ паліс
Бяз зборніку
2016
  • Мільк энд Гані
2017
  1. ^ У перакладзе зь гішпанскае мовы Ё азначае Я.
  1. ^ AllMusic (анг.) — 1991.