Інава (возера)
Возера
Інава
Інава |
Інава — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвым ўсходзе ад Браслава, каля вёскі Інава. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёраў.
Інава знаходзіцца ў басэйне ракі Вята. Плошча возера складае 1,27 км². Найбольшая глыбіня возера — 9 м. Даўжыня — 2,24 км, найбольшая шырыня — 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,8 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,6 млн м³, плошча вадазбору возера — 12 км². Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 мэтраў. Схілы разараныя, на поўначы схілы дасягаюць вышыні 25—30 мэтраў і знаходзяцца пад хмызьняком. Берагі возера нізкія на захадзе, месцамі зьліваюцца з схіламі, забалочаныя. Мелкаводзьдзе Інава вузкае і пяшчанае, глыбакаводная зона высланая глеем. Возера зарастае слаба. Шырыня прыбярэжнай паласы надводнай расьліннасьці складае да 5 мэтраў, у асобных месцах — да 35 мэтраў. Зь Інава на ўсходзе выцякае ручай у возера Укля.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.