Ілюстраваная кроніка

Ілюстраваная кроніка (па-лацінску: Chronicon pictum, Marci de Kalt, Chronica de gestis Hungarorum) — сярэднявечная вугорская кроніка, якая па меркаваньню навукоўцаў была напісана Маркам Кальці, сьвятаром касьцёла Дзевы Марыі ў горадзе Сэкешфэхервар.

Першая старонка кронікі

Найпрыгажэйшая вугорская сярэднявечная кроніка, якая вядома сваімі ілюстрацыямі (147 мініяцюраў), адсюль і яе назва — ілюстраваная кроніка. Мініяцюры зьяўляюцца цудоўнай крыніцай інфармацыі пра жыцьцё, адзеньне і звычаі сярэдневяковай Вугоршчыны. Кроніка апісвае легендарнае паходжаньне і сярэдневяковую гісторыю вугорцаў да XIV ст., да часу кіраваньня Карла I Робэрту. Кроніка створаная ў 1360 годзе ў часы кіраваньня Людвіка I Вялікага.

Па невядомых прычынах кроніка патрапіла ў Вену, дзе была знойдзена ў XIX ст. У 1933 годзе яна была перавезена ў Будапэшт, дзе цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы імя Фэрэнца Сэчэні.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ілюстраваная кронікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў