Ілюзіяніст (фільм)

(Перанакіравана з «Ілюзіяніст»)

Ілюзіяніст — амэрыканскі фільм, які выйшаў на экраны ў 2006 годзе.

Ілюзіяніст
The Illusionist
Жанр драматычны фільм, фэнтэзійны фільм[d], містыка, мэлядрама[d], трылер[d][1], фільм пра каханьне[d], містэрыйны фільм[d][1] і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысэр Ніл Бэргэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Eisenheim the Illusionist[d]
Прадусар Браян Копэльман, Дэвід Лівэн, Тэд Лібовіц
У ролях
Кампазытар Філіп Глас
Апэратар Дык Поўп
Мантаж Naomi Geraghty[d]
Мастак Ondřej Nekvasil[d][1]
Распаўсюд Yari Film Group[d] і Netflix
Дата выхаду 27 красавіка 2006 і 2006
Працягласьць 110 хвілін
Краіна ЗША, Чэхія
Мова ангельская
Бюджэт 17 000 000 $
Прыбытак 87 892 388 $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Фільм базуецца на аповядзе Стывэна Мілхаўзэра «Ілюзіяніст Айзэнхайм». Дзеяньне адбываецца ў Вене на мяжы стагодзьдзяў. Галоўны герой, Айзэнхайм (Нортан) хлопчыкам закахаўся ў Сафі (Біль), маленькую княгіню. Яе родзічы супраць таго, каб дзеці бачыліся. Яны вымушаюць хлопчыка сысьці з роднай вёскі і пачаць вандраваць па сьвеце.

Калі ж ён вяртаецца ўжо абазнаным ілюзіяністам, то выяўляецца, што Сафі мусіць выйсьці замуж за кранпрынца Леапольда (Сьюэл). Рызыкоўныя жарты Айзенхайма не падабаюцца кронпрынцу і ён загадвае паліцыі сачыць за ім. Айзенхайм і Сафі пазнаюць адно аднаго і вырашаюць зьбегчы ад кранпрынца. Аднак гэта ня так проста, бо Сафі ведае некаторыя палітычныя сакрэты Леапольда.

Узнагароды ды намінацыі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Афіцыйная старонка

  1. ^ а б в Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.