Ільмэн’ёкі
рака ў Расеі і Фінляндыі
(Перанакіравана з «Ільмэн'ёкі»)
Ільмэн’ёкі (па-фінску: Ilmeenjoki) — рака ў Фінляндыі, Лахдэнпохскім раёне Карэліі і Выбарскім і Прыазёрскім раёнах Ленінградзкай вобласьці. У ніжняй частцы рака носіць назву Бегуноўка. Бярэ пачатак у Фінляндыі ў невялікім возеры недалёка ад расейска-фінскай мяжы. Далей цячэ на паўднёвы ўсход, утвараючы мяжу паміж Карэліяй і Ленінградзкай вобласьцю. Затым, перасякаючы чыгуначную лінію Хійтала — Ояярві недалёка ад а. п. Пукініемі, рака цячэ па тэрыторыі Прыазёрскага раёна Ленінградзкай вобласьці.