Ільля Камінскі
Ільля́ Камі́нскі (нар. 18 красавіка 1977) — амэрыканскі паэт габрэйска-ўкраінскага паходжаньня. Перадусім вядомы паэтычнымі зборнікамі «Танцы ў Адэсе» і «Рэспубліка глухіх», якія прынесьлі аўтару шматлікія ўзнагароды.
Ільля Камінскі | |
Ilya Kaminsky | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 красавіка 1977 (47 гадоў) |
Сужэнец | Katie Farris[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Жанр | паэзія |
Мова | расейская мова і ангельская мова[1] |
Значныя творы | Танцы ў Адэсе, Рэспубліка глухіх |
Узнагароды | |
https://www.ilyakaminsky.com |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Адэсе (былы Савецкі Саюз) у габрэйскай сям’і[2]. Ягоны слых моцна пагоршыўся ў чатырохгадовым веку праз хваробу[2]. Пісаць вершы пачаў яшчэ падлеткам у Адэсе[3]. Ягоная сям’я атрымала дазвол пераехаць у ЗША ў 1993 годзе з-за антысэмітызму. Пасялілася ў Рочэстэры, Нью-Ёрк[4]. Вершы на ангельскай мове пачаў пісаць у 1994 годзе[5].
Аўтар зборнікаў паэзіі «Танцы ў Адэсе» (2004) і «Рэспубліка глухіх», якія атрымалі высокую ацэнку крытыкаў і прынесьлі вядомасьць аўтару. Абедзьве кнігі былі напісаныя на ангельскай — другой пасьля расейскай мове Камінскага.
У ЗША Камінскі таксама вядомы сваёй актыўнай працай на карысьць перакладу замежнай літаратуры. Ён доўгі час быў рэдактарам паэзіі ў Words Without Borders[6] і Poetry International[7], а таксама рэдагаваў некалькі анталёгіяў сусьветнай паэзіі. Заснаваў і рэдагаваў кніжную сэрыю «Паэты сьвету»[8], у якой публікуюцца зборнікі паэзіі з усяго сьвету. Ён таксама адрэдагаваў і пераклаў некалькі зборнікаў украінскай паэзіі.
Камінскі працаваў праўнікам у Сан-Францыска, а таксама про-бона на пасадзе адмысловага адваката па справах дзяцей-сіротаў у Паўднёвай Каліфорніі. Цяпер зьяўляецца прафэсарам у Прынстане і жыве ў Нью-Джэрсі.
Творчасьць і ўзнагароды
рэдагавацьІльля Камінскі перадусім заслужыў вядомасьць сваімі паэтычнымі зборнікамі «Танцы ў Адэсе» (2004) і «Рэспубліка глухіх» (2019).
У 2019 годзе «Рэспубліка глухіх» трапіла ў сьпіс адметных кніг году The New York Times[9] і была названая найлепшай кнігай году такімі выданьнямі і арганізацыямі, як The Washington Post[10], The New York Times Book Review[11], Times Literary Supplement[12], Financial Times[13], The Guardian[14][15], Irish Times[16] ды інш. У 2023 годзе кніга выйшла па-беларуску ў перакладзе Юлі Цімафеевай і Вальжыны Морт.[17]
У 2019 годзе BBC назвала І. Камінскага ў ліку «12 артыстаў, якія зьмянілі сьвет»[18].
Таксама вядомы працай у галіне мастацкага перакладу, анталёгіямі міжнароднай паэзіі і літаратурнымі эсэ. У 2018 годзе апублікаваў у The New York Times лірычнае эсе пра глухату і сваё вяртанне ў Адэсу пасьля многіх гадоў адсутнасьці[19]. Яно атрымала шырокі рэзананс. Ён таксама піша эсэ на іншыя тэмы, напр. межы, творчасьць у эпоху сачэньня, паэтыку Паўля Цэляна для такіх выданняў, як The Guardian, The New York Times і Poetry[20][21][22].
Беларускія пераклады
рэдагавацьУ 2023 годзе выйшла «Рэспубліка глухіх» у перакладзе Вальжыны Морт ды Юліі Цімафеевай[23].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kaminsky, Ilya // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б 'I will never hear my father's voice': Ilya Kaminsky on deafness and escaping the Soviet Union (анг.). The Guardian (2019-07-19).
- ^ The Sunlight of Odessa: Poet Ilya Kaminsky
- ^ Kevin Young From “Deaf Republic” [прадмова]. New Yorker.
- ^ 'I will never hear my father's voice': Ilya Kaminsky on deafness and escaping the Soviet Union
- ^ Ilya Kaminsky (анг.). Words Without Borders.
- ^ Celebrating 25 years of gathering and sharing the poetry of the world (анг.). Poetry International.
- ^ The Poetry Foundation’s Harriet Monroe Poetry Institute Launches Its Poets in the World Series (анг.). Poetry Foundation.
- ^ 100 Notable Books of 2019 (анг.). The New York Times.
- ^ The best poetry collections of 2019 (анг.). The Washington Post.
- ^ Talking About the 10 Best Books of 2019 (анг.). The New York Times.
- ^ Books of the Year 2019 (анг.). The Times Literary Supplement.
- ^ Best books of 2019: Poetry (анг.). Financial Times.
- ^ The best recent poetry – review roundup (анг.). The Guardian.
- ^ Best poetry of 2019 (анг.). The Guardian.
- ^ Christmas gifts for readers: The Irish Times guide to best books of 2019 (анг.). The Irish Times.
- ^ Рэспубліка глухіх (бел.). Skaryna Press.
- ^ 12 artists who changed the world in 2019 (анг.). BBC World Service.
- ^ Ilya Kaminsky (2018-08-09) Searching for a Lost Odessa — and a Deaf Childhood (анг.). The New York Times.
- ^ Living on the border in Trump's America: 'walls don't stop people from crossing' (анг.). The Guardian (2017-03-03).
- ^ An Empty Street in Daylight (анг.). The New York Times.
- ^ Of Strangeness That Wakes Us: On mother tongues, fatherlands, and Paul Celan. (анг.). Poetry (January 2013).
- ^ 100 найлепшых кніг 2023 года: выбар Bellit.info