Ікас — богаслужэбная песьня, якая служыць праслаўленьню сьвятога або сьвяткуемай царкоўнай падзеі. Ён уяўляе сабой складовую частку ранішняга канону, у якім зьмяшчаецца пасьля шостай песьні, а таксама акафісту, дзе ён чаргуецца з кандаком, зь якім мае аднолькавы зьмест і ад якога адрозьніваецца толькі большай шматслоўнасьцю. Такім чынам, ікас уяўляе сабой разгорнутае разьвіцьцё тэмы, зьмешчанай у кандаку.

Літаратура

рэдагаваць