Ігнат Жаба

сьвятар каталіцкі

Ігнат Жаба (Жабо), (па-польску: Ignacy Żaba (Żabo), па-летувіску: Ignas Žaba; нар. каля 1816 — пам. 1873, Павянец, Аланецкая губерня, Расейская імпэрыя) — каталіцкі сьвятар, асьветнік, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павету.

Ігнат Жаба
Ignacy Żaba
Род дзейнасьці каталіцкі сьвятар, асьветнік, паўстанец
Дата сьмерці 1873
Месца сьмерці Павянец, Аланецкая губерня, Расейская імпэрыя
Занятак рыма-каталіцкі ксёндз

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1855—1863 гадах пробашч Гальшанскай парафіі[1]. Адыграў важную ролю ў падрыхтоўцы паўстаньня 1863—1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павету. У «маніфэстацыйны» пэрыяд падрыхтоўка праводзілася, як правіла, праз распаўсюджваньне агітацыйных улётак, антыўрадавых твораў, сьпеваў забароненых гімнаў і інш. Немалая заслуга ў гэтым належыць ксяндзу Ігнату Жабе[2]. У сваім касьцёле ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павету ён быў ініцыятарам сьпеваў будучага паўстанцкага гімна «Boże, coś Polskę(pl)» і сьвяткаваньня 31 ліпеня 1861 г. гадавіны яднаньня Каралеўства Польскага зь Вялікім Княствам Літоўскім, дзе «сам адпеў зь вялікай пышнасьцю»[3]. У далейшым Жаба стварыў школу для мясцовых дзяцей, якая пазьней расейскімі ўладамі была прызнана шкоднай і зачынена[4]. Падчас стварэньня школы зрабіў публічную прамову ў касьцёле супраць русіфікацыі, абвясьціў народу, які сабраўся ў касьцёле, што, не шкадуючы ні асабістых сілаў, ні грошаў, арганізуе ў сваім доме школу[5]. У гэтай школе дзеці вывучалі польскую мову й карысталіся падручнікамі без дзяржаўнай цэнзуры. 7 лютага 1863 году за публічны супраціў русіфікацыі быў арыштаваны, зьняволены ў былым кляштары дамініканаў у Вільні[6]. 4 чэрвеня за сваю дзейнасьць Жаба быў сасланы «адміністрацыйным парадкам» на жыхарства ў горад Павянец Аланецкай губэрні зь сэквестрам маёмасьці[7][8]. Жыў у Павянцы. Верагодна, ён атрымліваў грашовую дапамогу з краіны па просьбе духоўных уладаў. Трагічна памёр у 1873 г. у Павянцы (утапіўся ў рацэ).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 249.
  2. ^ Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 124.
  3. ^ Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 124—125.
  4. ^ Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 125.
  5. ^ Paweł Franciszek Kubicki, Bojownicy kapłani za sprawę Kościoła i ojczyzny w latach 1861-1915 : materiały z urzędowych świadectw władz rosyjskich, archiwów konsystorskich, zakonnych i prywatnych. Cz. 2, Dawna Litwa i Białoruś. T. 3, Za sprawę ojczyzny, kler świecki (P-Ż) i kler zakonny. — Sandomierz: Diec. Zakł. Graf.-Druk., 1936. — С. 495. — 791 с.
  6. ^ Paweł Franciszek Kubicki, Bojownicy kapłani za sprawę Kościoła i ojczyzny w latach 1861-1915 : materiały z urzędowych świadectw władz rosyjskich, archiwów konsystorskich, zakonnych i prywatnych. Cz. 2, Dawna Litwa i Białoruś. T. 3, Za sprawę ojczyzny, kler świecki (P-Ż) i kler zakonny. — Sandomierz: Diec. Zakł. Graf.-Druk., 1936. — С. 496. — 791 с.
  7. ^ Матвейчык, Дз. Ч., Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінск: Беларусь, 2016. — С. 215. — 734 с. — ISBN 978-985-01-1159-3
  8. ^ Paweł Franciszek Kubicki, Bojownicy kapłani za sprawę Kościoła i ojczyzny w latach 1861-1915 : materiały z urzędowych świadectw władz rosyjskich, archiwów konsystorskich, zakonnych i prywatnych. Cz. 2, Dawna Litwa i Białoruś. T. 3, Za sprawę ojczyzny, kler świecki (P-Ż) i kler zakonny. — Sandomierz: Diec. Zakł. Graf.-Druk., 1936. — С. 497. — 791 с.