І́гар Я́каўлевіч Фрая́наў (22 чэрвеня 1936, места Армавір, Азова-Чарнаморскі край РСФСР, СССР, цяпер Краснадарскі край, Расея) — расейскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1976), прафэсар (1979).

Ігар Фраянаў
Игорь Яковлевич Фроянов
Дата нараджэньня 22 чэрвеня 1936(1936-06-22)[1]
Месца нараджэньня места Армавір, Кубань, РСФСР, СССР
Дата сьмерці 5 сьнежня 2020(2020-12-05)[1] (84 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы Стаўрапольскі пэдынстытут (1963)
Занятак гісторык, грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1976)
Навуковы кіраўнік Уладзімера Маўродзін
Вучні Андрэй Дварнічэнка
Узнагароды
Ганаровы працаўнік вышэйшай прафэсійнай адукацыі Расейскай Фэдэрацыі
Сайт froyanov.csu.ru

У 1963 скончыў Стаўрапольскі пэдынстытут. 3 1966 лёс І. Фраянава непарыўна зьвязаны зь Пецярбургскім унівэрсытэтам. Стварыў школу гісторыі Кіеўскай Русі, канцэпцыя якой вызначаецца шматгранным падыходам да асьвятленьня падзеяў. Паводле яе ў Кіеўскай Русі працэс клясаўтварэньня быў відавочным, але клясавае грамадства ў X—XII стст. тут яшчэ не склалася. Русь была краінай местаў-зямель, вечавога народаўладзьдзя, грамадовай самадзейнасьці. У дасьледаваньнях надаецца ўвага гісторыі мескіх грамадаў, набыцьцю імі дзяржаўнага характару, утварэньню местаў-дзяржаваў ва ўсходніх славянаў у XI — пачатку XIII стст. У іх дэталёва прааналізаванае разьвіцьцё места-дзяржавы ў Полацкай зямлі, прычым местамі-дзяржавамі акрамя Полацку лічацца таксама Менск, Ізяслаўль (Заслаўе), Лагойск, істотнае месца адводзіцца барацьбе Ноўгарада, Полацку й іншых местаў за незалежнасьць у 11—12 стст.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  1. ^ а б Фроянов Игорь Яковлевич // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век (рас.) / под ред. О. В. Богданова