Іван Шальманаў

беларускі празаік

Іван Ігнатавіч Шальманаў (5 верасьня 1936, в. Каромка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласьць — 10 ліпеня 1993) — беларускі празаік.

Іван Шальманаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 верасьня 1936(1936-09-05)
Памёр 10 ліпеня 1993(1993-07-10) (56 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 5 верасьня 1936 году ў в. Каромка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1955 годзе скончыў Рагінскую сярэднюю школу і быў прызваны ў Савецкую Армію.

З 1958 году працаваў на Менскім цагельным заводзе, качагарам на паравозе, сьлесарам на розных прадпрыемствах Менску. З 1968 году — літаратурны супрацоўнік рэдакцыі газэты «Связист Белоруссии», рэдактар на Беларускім радыё. З 1975 году — рэдактар, намесьнік дырэктара Менскага абласнога дому народнай творчасьці. У 1976—1979 гадох — старшы рэдактар Менскага экспэрымэнтальна-канструктарскага тэхналягічнага бюро скургалянтарэйнай і фурнітурнай прамысловасьці. У 1981 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З таго часу працаваў на Беларускім радыё. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году[1].

Памёр 10 ліпеня 1993 году[2].

Творчасьць

рэдагаваць

Першае апавяданьне «Сябры» надрукавана ў 1960 годзе ў газэце «Чырвоная зьмена». Пісаў нарысы, апвяданьні, аповесьці. Аўтар зборніка апавяданьняў «Дзень пачаўся» (1969), аповесьцяў «Зарыва ў начы» (1968), «Цагельня» (1977). Творы перакладаліся на польскую і расейскую мову.

  1. ^ Іван Шальманаў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X — С. 592
  2. ^ Шальманаў Іван Ігнатавіч

Літаратура

рэдагаваць
  • Іван Ігнатавіч Шальманаў // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.