Іван Тарабеш

беларускі футбаліст

Іван Андрэевіч Тарабеш (нар. 13 чэрвеня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Баранавічы».

Іван Тарабеш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 чэрвеня 2003(2003-06-13)[1] (21 год)
Рост 187 см[2]
Вага 83 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023 Менск 7 (0)
2024 Баранавічы 23 (1)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец акадэміі клюбу «Менск», дзе першым ягоным трэнэрам стаў Раман Лявіцкі. Першым статусным дзеля футбаліста стаў удзел у Юнацкай лізе УЭФА, дзе ў 2021 годзе разам з камандай браў удзел у матчах супраць харвацкага «Хайдука»[3]. Сэзон 2022 году Тарабеш правёў у шэрашах дублюючага складу каманды, дзе згуляў 22 гульні[3]. Перад пачаткам сэзону 2023 году далучыўся да абноўденага асноўнага складу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы адрыцьці 17 сакавіка 2023 году ў сустрэчы супраць мазырскай «Славіі» і правёў увесь матч, які быў пераможным для мяшчанаў (2:0)[4]. Замацавацца ў клюбе, аднак, абаронца ня здолеў. Спачатку трапіў на лаўку запасных, а потым зьнік і адтуль. У лютым 2024 году футбаліст зышоў з сталічнага клюбу па заканчэньні тэрміну дзеяньня кантракту[5]. Пасьля гэтага адразу прыяднаўся да складу «Баранавічаў»[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць