Іван Клімянкоў
Іван Пракоф’евіч Клімянкоў (нарадзіўся 5 студзеня 1947, в. Хляўно, Кармянскі раён, Гомельская вобласьць, БССР) — пісьменьнік, сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1988 г.
Іван Клімянкоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і калгасьнікаў. У 1965 г. скончыў 11 клясаў Ліцьвінаўскай сярэдняй школы імя П. Лепяшынскага. У 1965—1970 гг. вучыўся на беларускім аддзяленьні філялягічнага факультэту БДУ. Настаўнічаў у Баяніцкай васьмігодцы Любанскага раёну, працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі Сьмілавіцкага СПТВ-23 Чэрвеньскага раёну. З 1971 г. пачаў выяжджаць на сэзонныя работы (пасёлак Тазаўскі Ямала-Нянецкай нацыянальнай акругі, г. Пячора, Комі АССР, г. Варкута (Расея), пасёлак Сангар Якуцкай АССР, пасёлак Рочыгда Архангельскай вобласьці). Быў выхавацелем у рабочым інтэрнаце Менскага аўтамабільнага завода, працаваў у калгасах Валожынскага і Кармянскага раёнаў, у Касьцюковіцкім сельгасбудзе. З 1988 г. — будаўнік калгаса «Перамога» Валожынскага раёну. З 1992 г. працаваў ў выдавецтве згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
Творы
рэдагаваць- Сеанс гіпнозу. Апавяданьні. — Мінск: 1987. — 166 с.
- Званая вячэра. Аповесьць // Маладосьць. — Мінск: 2009. — № 8. — С. 20-39.
- Паядынак (Фантазія на шахматную тэму). Аповесьць // Маладосьць. — Мінск: 2010. — № 4. — С. 8-38.
Літаратура
рэдагаваць- Махнач Т. М. Клімянкоў Іван. Бібліяграфія // Беларускія пісьменьнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. — Мінск: 1995 Т. 5. — С. 207.
- Непісьменны М. Іван Клімянкоў. Літоўка ды Саха. Сшытак 4. — Койданава: 2011. — С. 100.
- Савік Л. С. Клімянкоў Іван // Беларускія пісьменьнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. — Мінск: 1995 Т. 5. — С. 273-274.