Іван Варвашэня
Іва́н Дзяні́савіч Варвашэ́ня (31 сьнежня [ст. ст. 19 сьнежня] 1904, вёска Быстрыца Слуцкага павету Менскай губэрні, Расейская імпэрыя — 4 сакавіка 1957) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падпольля і партызанскага руху на тэрыторыі Менскай вобласьці ў гады нямецка-савецкай вайны[1].
Іван Дзянісавіч Варвашэня | |
1-ы сакратар Менскага ГК КП(б) Беларусі | |
---|---|
1950 — 1957 | |
сакратар Менскага АК КП(б) Беларусі | |
1944 — 1950 | |
сакратар Менскага падпольнага АК КП(б) Беларусі | |
21 ліпеня 1941 — травень 1943 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
31 сьнежня 1904 вёска Быстрыца, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: | 4 сакавіка 1957 (52 гады) |
Партыя: | КПСС (з 1927 году) |
Адукацыя: | Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1934) |
Узнагароды: |
Біяграфія
рэдагавацьЧалец УКП(б) з 1927 году. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1934 годзе. У 1939—1941 загадчык аддзелу, сакратар па транспарце Менскага АК КП(б) Беларусі.
Пад час нямецка-савецкай вайны з 21 ліпеня 1941 да траўню 1943 сакратар Менскага падпольнага АК КП(б) Беларусі і адначасова са жніўня 1942 да красавіку 1943 сакратар Слуцкага падпольнага межрайкама КП(б) Беларусі, камісар партызанскага злучэньня Слуцкай зоны.
З 1944 сакратар Менскага абкама, з 1950 1-ы сакратар Менскага ГК КП(б) Беларусі. Кандыдат ў чальцы ЦК КП(б) Беларусі ў 1952—1956. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР з 1947 году.
Памяць
рэдагавацьЯгоным імем названа вуліца ў Менску (спачатку так называўся сучасны праспэкт Машэрава на частцы ад праспэкту Незалежнасьці да вуліцы Старажоўскай).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Варвашеня Иван Денисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.