Іван Баркоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Іван Баркоўскі (па-ўкраінску: Іван Борковський; 8 верасьня 1897, с. Чортавец, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстра-Вугорская імпэрыя — 17 сакавіка 1976, Прага, ЧССР) — археоляг.
Іван Баркоўскі | |
Дата нараджэньня | 8 верасьня 1897[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 17 сакавіка 1976[1][2] (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | археоляг, антраполяг, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік-дакумэнталіст |
Навуковая сфэра | сярэднявечная археалёгія[d], медны век[d] і Праскі Град |
Месца працы | |
Сябра ў | Навуковае таварыства імя Шаўчэнкі[d] |
Навуковая ступень | доктар філязофіі (1929) і доктар гістарычных навук[d] |
Біяграфія
рэдагавацьПадчас І-й Усясьветнай вайны ваяваў у шэрагах войскаў Аўстра-Вугорскай імпэрыі ды Заходне-Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. Пасьля Першай Усясьветнай вайны эміграваў у Чэхаславаччыну, дзе ў 1920 годзе скончыў гімназію і два сэмэстры Вышэйшай пэдагагічнай школы. З 1922 году вучыўся на філязофскім факультэце Карлава ўнівэрсытэту ў Празе, дзе вывучаў археалёгію ў вядомага славіста Л. Нідэрле (з 1929). У 1929 годзе абараніў дысэртацыю «Východni oblast kulturni a otázka šňůrove keramiký», прысьвечаную шнуравой кераміцы на тэрыторыі. Працаваў на катэдры археалёгіі Ўкраінскага вольнага ўнівэрсытэту ў Празе; у 1938—1945 — ягоны рэктар. Падтрымліваў сувязі з украінскімі археолягамі. Дасьледаваў раньнесярэднявечныя славутасьці Прагі. Першым вывучыў і вылучыў так званы праскі тып керамікі ў якасьці доказу найстаражытнейшага славянскага засяленьня Цэнтральнай Эўропы. У 1960 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю ў Інстытуце археалёгіі Чэхаславацкай АН, прысьвечаную Праскаму граду. Аўтар больш чым 150 навуковых прац, у тым ліку некалькіх манаграфіяў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ivan Borkovský // The Fine Art Archive
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ The Fine Art Archive
- ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
Літаратура
рэдагаваць- Významnе jubileum Dr. Ivana Borkovskeho Dr. Sc. // Památky Archеologické, , ročnik 58, сislo 2, 1967.
- Filip J. Ph. Dr. Ivan Borkovský, Dr. Sc. (8.IX. 1897-17.III.1976) // Archeologické rozhledy, rocnik 28, cislo 5. 1976.
- Борковський Іван. // Енциклопедія Українознавства. Т. 1. Львів. 1993. С. 161;
- Петегирич В. Іван Борковський — видатний археолог з Прикарпаття. // Постаті української археології. Львів, 1998.
- Петегирич В. М. Борковський Іван. // Енциклопедія історії України. Т. 1. Київ. 2003. С. 348.
- Петегирич В. М. Борковський Іван. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 320—321.
- Іван Борковський — громадсько-політичний діяч, січовий стрілець і представник празької школи української археології. // Схід. № 8. 2009.