Ёган Гале

(Перанакіравана з «Ёган Готфрыд Гале»)

Ёган Готфрыд Гале (па-нямецку: Johann Gottfried Galle, 9 чэрвеня 1812, Радыс10 ліпеня 1910, Патсдам) — выбітны нямецкі астраном, які адкрыў новую плянэту Нэптун.

Ёган Гале
Johann Galle
Дата нараджэньня 9 чэрвеня 1812(1812-06-09)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Радыс
Дата сьмерці 10 ліпеня 1910(1910-07-10)[1][2][3] (98 гадоў)
Месца сьмерці Патсдам
Месца пахаваньня
Месца вучобы Бэрлінскі ўнівэрсытэт імя Гумбальта
Занятак астраном, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра астраномія
Месца працы
Сябра ў Баварская акадэмія навук[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Бэрлінскі ўнівэрсытэт, з 1835 пачаў працаваць памочнікам Ёгана Фрыдрыха Энке ў Бэрлінскай абсэрваторыі. З 1851 па 1897 гады быў дырэктарам абсэрваторыі й прафэсарам унівэрсытэта ў Брэславе (зараз Уроцлаў).

У 1872 годзе ўпершыню прапанаваў вызначаць паралякс Сонца паводле назіраньняў малых плянэт падчас іхніх супрацьстаяньняў. У гэтым жа годзе пры назіраньні малой плянэты Фоксі (№ 25) вывеў паралякс Сонца 8,87".

На працягу свайго жыцьця ён вывучаў камэты, і ў 1894 годзе, з дапамогай свайго сына Андрэаса Гале, ён выдаў табліцу-агляд з элемэнтамі арбітаў 178 камэт. Сам ён выявіў 3 камэты на працягу кароткага прамежку: з 2 сьнежня 1839 году да 6 сакавіка 1840 году. У 1872 годзе ўсталяваў тоеснасьць мэтэорнага патоку Андромэдыдаў зь камэтай Біелы. У 1843 годзе выявіў унутранае колца Сатурна.

23 верасьня 1846 году атрымаў ліст ад Урбэна Левэр’е з просьбай правесьці пошук заўранавай плянэты па вылічаным іхным каардынатам. У той жа вечар Гале адшукаў новую плянэту, якая атрымала пазьней назоў Нэптун. У ягоны гонар названыя кратэры на Месяцы й Марсе, колца Нэптуна й астэроід № 2097 (Гале 2097).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ёган Галесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Johann Gottfried Galle // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Johann Gottfried Galle // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ а б Johann Gottfried Galle // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.