Ёган Георг Рыхерт (па-нямецку: Johann-Georg Richert; 14 красавіка 1890, Лібава, Курляндзкая губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Латвія — 30 студзеня 1946, Менск) — нямецкі вайсковы злачынец, генэрал-лейтэнант.

Ёган Георг Рыхерт
Johann-Georg Richert
Род дзейнасьці нямецкі вайсковы злачынец, генэрал-лейтэнант
Дата нараджэньня 14 красавіка 1890
Месца нараджэньня Лібава, цяпер Латвія
Дата сьмерці 30 студзеня 1946
Месца сьмерці Менск
Прычына сьмерці павешаньне[d]
Занятак афіцэр
Месца працы
Узнагароды
German Cross
Жалезны крыж
German Cross in Gold Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з дубовым лісьцем

15 чэрвеня 1942 — 1 лістапада 1943 камандэр 286-е дывізіі бясьпекі. 5 лістапада 1943 — 9 красавіка 1944 і 11 траўня — жнівень 1944 камандэр 35-е пяхотнае дывізіі. У жніўні 1944 — траўні 1945 камандэр 35-е фольск-грэнадэрскае дывізіі. Удзельнік карных акцыяў на тэрыторыі Беларусі.

На Менскім працэсе 29 студзеня 1946 году быў асуджаны да вышэйшае меры пакараньня. Павешаны 30 студзеня 1946 году на Менскім іпадроме.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць