Ёган Гале
Ёган Готфрыд Гале (па-нямецку: Johann Gottfried Galle, 9 чэрвеня 1812, Радыс — 10 ліпеня 1910, Патсдам) — выбітны нямецкі астраном, які адкрыў новую плянэту Нэптун.
Ёган Гале | |
Johann Galle | |
![]() | |
Нарадзілася |
9 чэрвеня 1812[1][2][3][4] Радыс |
---|---|
Памерла |
10 ліпеня 1910[5][1][2][3] (98 гадоў) Патсдам |
Навуковая сфэра | астраномія |
Месца працы | Уроцлаўскі ўнівэрсытэт |
Альма-матэр | Бэрлінскі ўнівэрсытэт імя Гумбальта |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
БіяграфіяРэдагаваць
Скончыў Бэрлінскі ўнівэрсытэт, з 1835 пачаў працаваць памочнікам Ёгана Фрыдрыха Энке ў Бэрлінскай абсэрваторыі. З 1851 па 1897 гады быў дырэктарам абсэрваторыі й прафэсарам унівэрсытэта ў Брэславе (зараз Уроцлаў).
У 1872 годзе ўпершыню прапанаваў вызначаць паралякс Сонца паводле назіраньняў малых плянэт падчас іхніх супрацьстаяньняў. У гэтым жа годзе пры назіраньні малой плянэты Фоксі (№ 25) вывеў паралякс Сонца 8,87".
На працягу свайго жыцьця ён вывучаў камэты, і ў 1894 годзе, з дапамогай свайго сына Андрэаса Гале, ён выдаў табліцу-агляд з элемэнтамі арбітаў 178 камэт. Сам ён выявіў 3 камэты на працягу кароткага прамежку: з 2 сьнежня 1839 году да 6 сакавіка 1840 году. У 1872 годзе ўсталяваў тоеснасьць мэтэорнага патоку Андромэдыдаў зь камэтай Біелы. У 1843 годзе выявіў унутранае колца Сатурна.
23 верасьня 1846 году атрымаў ліст ад Урбэна Левэр’е з просьбай правесьці пошук заўранавай плянэты па вылічаным іхным каардынатам. У той жа вечар Гале адшукаў новую плянэту, якая атрымала пазьней назоў Нэптун. У ягоны гонар названыя кратэры на Месяцы й Марсе, колца Нэптуна й астэроід № 2097 (Гале 2097).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ёган Гале — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ёган Готфрыд Гале. Біяграфічны каталёг.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ SNAC — 2010.