Wordle
Wordle, Ўордлі — браўзэрная гульня ў словы, распрацаваная Джошам Ўордлам, праграмістам, які раней стварыў сацыяльныя экспэрымэнты Place і The Button для Reddit[3][4][5][6].
Wordle | |
Дата выпуску | кастрычнік 2021[1] |
---|---|
Жанр | word video game[d] і letter game[d] |
Ліцэнзія | платная ліцэнзія[d] |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Josh Wardle[d][2] |
Выдавец | The New York Times[d] |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова |
Праграміст | Josh Wardle[d] |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформа | браўзэр |
Рэжым | аднакарыстальніцкая гульня[d] |
Носьбіт | вэб-бачына |
Кіраваньне | клявіятура кампутара[d] і кампутарная мыш |
Афіцыйны сайт | |
Wordle у Вікісховішчы |
Гульнявы працэс
рэдагавацьШтодня абіраецца адно слова з пяці літар, якое трэба адгадаць за 6 спробаў. Кожная спроба павінна зьмяшчаць існуючае слова з пяці літар. Пасьля напісаньня слова, трэба націснуць кнопку «увод». Пасьля гэтага літары адзначаюцца зялёным, жоўтым або шэрым колерам; зялёны азначае, што літара правільная і знаходзіцца ў правільным месцы, жоўты азначае, што літара ёсьць у адказе, але разьмешчана ў іншым месцы, а шэры колер азначае, што літары ў загаданым слове няма наогул[7]. Абранае слова адзінае для ўсіх[8].
Беларуская вэрсія
рэдагавацьБеларуская вэрсія гульні «Ўордлі» існуе са студзеня 2022 году[9]. У ёй выкарыстоўваецца афіцыйны правапіс. Гукі «дж» і «дз» лічацца за дзьве літары, апостраф — за адну[10]. Загадана можа быць любая часьціна мовы, але ў пачатковай форме, як у слоўніку: напрыклад, назоўны склон ці інфінітыў. З 10 жніўня 2022 году у беларускай вэрсіі слова можа зьмяшчаць аднолькавыя літары.
Гісторыя
рэдагавацьГульню прыдумаў брытанскі праграміст з Нью-Ёрку Джош Ўордл для сваёй дзяўчыны, калі сядзеў на каранціне і сумаваў. Сваякі Ўордла ўзяліся пратэставаць квіз — ён падзяліўся спасылкай у сямейным чаце ў WhatsApp, а затым адкрыў яе для ўсіх. 1 лістапада 2021 году над Wordle штодня ламалі галаву 90 чалавек, да студзеня 2022 фанатаў стала больш за 300 тысяч. Яшчэ праз тыдзень гэтая лічба вырасла да 2 мільёнаў, пасьля таго, як ў гульню дадалі магчымасьць дзяліцца вынікамі ў соцсетках.
У 2022 годзе гульню купіў выдавец The New York Times. Сума пакупкі была пазначана ў далярах як «у ніжнім дыяпазоне сямізначны сум»[11].
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ The New York Times (анг.) / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ed. size: 443000 — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ^ https://techcrunch.com/2022/01/12/josh-wardle-interview-wordle/ — TechCrunch, 2022.
- ^ Wordle Is a Love Story 2022-01-03 г. Праверана 2022-01-05 г.
- ^ WTF is Wordle? Everything to know about the new word game craze 2021-12-21 г. Праверана 2021-12-31 г.
- ^ Tips from an expert: How to solve everyone's favourite game Wordle 2021-12-31 г. Праверана 2021-12-31 г.
- ^ What is Wordle? The new viral word game delighting the internet 2021-12-23 г. Праверана 2022-01-01 г.
- ^ Wordle: All about the viral game Twitter is going bonkers over 2021-12-21 г. Праверана 2021-12-31 г.
- ^ What is Wordle? A viral word game everyone's playing 2021-12-29 г. Праверана 2021-12-31 г.
- ^ Папулярная ва ўсім свеце гульня Wordle цяпер па-беларуску!, Будзьма, 17-01-2022
- ^ гуляць у Ўордлі(недаступная спасылка)
- ^ The New York Times приобрела игру Wordle за семизначную сумму Архіўная копія ад 2022-01-31 г.