Welt
«Welt» — прыватны кругласодневы тэлеканал Нямеччыны, заснаваны ў студзені 2000 году ў г. Унтэрфёрынг (зямля Баварыя). У ліпені 2001 г. сядзібу перанесьлі ў Бэрлін. Падае пераважна гаспадарчыя і спажывецкія навіны. У 2010 г. тэлеканал прадалі прыватным укладнікам на чале з журналістам Стэфанам Аўстам(de), які ў 1994—2008 гг. быў галоўным рэдактарам гамбурскага тыднёвіка Der Spiegel (даслоўна па-беларуску: Люстэрка). У 2013 г. бэрлінскае выдавецтва «Аксэль Шпрынгер» выкупіла тэлеканал.
«Welt» | |
Краіна | Нямеччына |
---|---|
Зона вяшчаньня | Аўстрыя, Нямеччына, Швайцарыя |
Дата стварэньня | 24 студзеня 2000 (24 гады таму) |
Заснавальнік | ProSieben(en) (Унтэрфёрынг, Мюнхэнская акруга, зямля Баварыя) |
Уладальнік | «Аксэль Шпрынгер»(de) (Бэрлін) |
weltN24 |
Перадачы
рэдагаваць- Біржа апоўдні (панядзелак-пятніца, 12:45; вядоўца Дытмар Дэфнэр(de))
- Біржа ўвечары (панядзелак-пятніца, 18:15; вядоўца Дытмар Дэфнэр)
- Драйв (аўторак, 18:25)
- Касіні (панядзелак-пятніца, 15:30 і 18:25)
- Навука няўдачаў (пятніца, 20:05; вядоўца Ёхэн Шроп(de))
- Студыя (чацьвер, 17:15; вядоўца Міхэль Фрыдман(de))
- Сьвет цудаў(de) (штодзень, 19:10)
Спадарожнік
рэдагаваць«Астра»(en): арбітальнае разьмяшчэньне — 19,2° усходняй даўгаты, частасьць — 12,544 мэгагэрц, палярызацыя хваляў — паземная (гарызантальная), знакавая хуткасьць(en) — 22 мэгазнакі/сэк., папераджальнае выпраўленьне памылак(en) — 5/6[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Частыя пытаньні (ням.) // Тэлеканал «Н24», 2015 г. Праверана 2 чэрвеня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- RSS-паток гаспадарчых навінаў (ням.)
- Сеціўны відэапаток: жывы паток (ням.)
Гэта — накід артыкула пра Нямеччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |