Vojstrau
«Vojstrau» (альбо Vojstraŭ (Войстраў), раней вядомы як Wartha (Варта)) — беларускі мэталёвы гурт з аднаго чалавека.
Vojstrau | |
Гады | 2008 — дасюль |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | Паганскі мэтал Фолькавы мэтал Блэк-мэтал |
Удзельнікі | Алег Зелянкевіч (Хольг) |
vk.com/vojstrau |
Назоў
рэдагавацьЗначэньне новай назвы патлумачылі наступным чынам:
Гэта састарэлая форма слова «востраў», тое самае, што «выспа», «island». Толькі з вішанкай. У новы год у новай вопратцы. Жыве Вечна.
Тлумачэньне назвы «Wartha» і пра зьмену яе:
Наша ранейшая назва «Wartha» — гэта вельмі дзіўная лацінізацыя беларускага слова «Варта», якое на лацінцы будзе як «Varta». Што азначае «guard», «guardians», «protectors». Мы абралі гэтую дзіўную лацінізацыю, бо арыгінальнае слова «Varta» лацінскімі літарамі супадае з назвай фірмы з Польшчы. «Varta» — гэта польскі брэнд, які вырабляе батарэйкі ды акумулятары. Гэта ня вельмі добра для паганскага мэталу. Таму мы вырашылі зрабіць назву больш злой і і чарнаватай. Вядома, «Wartha» гэта яшчэ назва горада ва Усходняй Нямеччыне і для многіх іншых рэчаў. Часамі сапраўды дзіўнае імя. Мы шукалі нешта зьвязанае з прыродай альбо фальклёрам. Гэта крыху цяжка, бо на лацінскім альфабэце большасьць нашых словаў будзе мець спецыфічныя сымбалі. Няважка, што гэта пераклад з кірыліцы, — большасьць людзей ня будзе здольна прачытаць і вымавіць гэта. Такім чынам, у нас заняло трошкі часу ў бібліятэках са старымі кнігамі, каб знайсьці штосьці цікавае, штосьці, што мы можам напісаць лацінкай без праблемаў для чытаньня іншых людзей.
Гісторыя
рэдагавацьWartha
рэдагавацьГурт быў заснаваны ў 2008 годзе. Ужо ў 2009 годзе дае першы канцэрт. У 2013 року на «Stygian Crypt Records» быў выдадзены дэбютны альбом «Paŭstań». Пасьля некалькіх сынглаў выдаецца другі альбом «Azure Lakes». У сьнежні дае першы канцэрт за 2 гады і апошні пад назвай «Wartha». 31 сьнежня 2015 году праект зьмяняе назву на «Vojstraŭ».
Vojstraŭ
рэдагавацьУ лістападзе 2016 году быў выдадзены дэбютны альбом (а па сутнасьці трэці) «Vaśmikancovaja». 31 кастрычніка 2018 году быў выпушчаны сынгл «Pahonia» на верш Ігара Кулікова. У красавіку 2019 року ў афіцыйнай суполцы выкладаецца інструмэнтальная вэрсія альбому.
Творчасьць
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Paŭstań (Паўстань, 2013)
- Azure Lakes (Азурскія азёры, 2015)
- Vaśmikancovaja (Васьміканцовая, 2016)
Сынглы
рэдагаваць- Zorny šlach (Зорны шлях, 2011)
- Źmiej voziera (Зьмей возера, 2013)
- Heritage (Спадчына, 2014)
- Kurjan Vuitti (Курджан Вуіці, 2014)
- Dundara žorny (Дундара жорны, 2016)
- Pahonia (Пагоня, 2019)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старая афіцыйная суполка у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце»
- Новая афіцыйная суполка у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце»
- Пра зьмену назвы
- Пра апошні канцэрт «Wartha»
- Пра альбом «Azure Lakes»
- Пра альбом «Azure Lakes»
- Інтэрвію
- Інтэрвію перад выхадам «Vaśmikancovaja»
- Інтэрвію
- Рэцэнзія на альбом «Vaśmikancovaja»
- Рэцэнзія на альбом «Vaśmikancovaja»
- Рэцэнзія на альбом «Vaśmikancovaja»
- Рэцэнзія на альбом «Vaśmikancovaja»
- Рэцэнзія на альбом Vaśmikancovaja"
- Параўнаньне «Vaśmikancovaja» зь мінулай творчасьцю
- Артыкул пра «Wartha»
- Дыскаграфія «Wartha»
- Дыскаграфія «Vojstraŭ»