Vega Squadron — расейская мультыґеймінґавая кібэрспартовая арґанізацыя. Заснаваная ў 2012 годзе.

Кібэрспартовы клюб
Vega Squadron
Вега Сквадрон
Краіна Расея
Заснаваны 2012 год
Мэнэджар Аляксей «Vega» Кандакоў
Спонсары MakeMy.Bet
MSI
Cyberspace
DXRacer
Падразьдзелы
Вэб-сайт http://vega-squadron.com/

Гісторыя рэдагаваць

У 2012 годзе была створаная Vega Squadron як каманда па StarCraft 2 бізнэсоўцам Аляксеем «Vega» Кандаковым. У 2014 годзе арґанізацыя ўвайшла ў такія дысцыпліны як Dota 2, Heroes of the Storm, Hearthstone ды World of Tanks, а ў 2015 — Counter-Strike: Global Offensive й League of Legends. У 2018 годзе арґанізацыя валодае складамі па Dota 2, Counter-Strike: Global Offensive, League of Legends, PlayerUnknown's Battlegrounds і FIFA 18.

Падразьдзелы рэдагаваць

League of Legends рэдагаваць

Асноўны артыкул: Vega Squadron (League of Legends)

Падразьдзел арґанізацыі па League of Legends быў сфармаваны на ґрунце каманды «Carpe Diem» 15 сьнежня 2015 року[1]. Галоўным трэнэрам складу быў прызначаны Аляксей «Sharkz» Таранда[2]. Пад яго кіраўніцтвам «ве́ґа» заняла 3-е месца ў вясновым спліце LCL 2016. Незадоўга да старту летняга спліту LCL каманда ўзмацнілася былым гульцом «Moscow Five», «Gambit Esports» ды «Team ROCCAT» Эдуардам «Edward» Абгаранам[3][4]. «Vega Squadron» дайшла да фіналу ліґі[5], дзе прайграла «Albus Nox Luna» з рахункам 2:3[6].

«Vega Squadron» атрымала СНД-квоту на адборачны турнір да IEM Season 11 — Gyeonggi, што прызначалася спачатку чэмпіёну рэґіёну. Гэта адбылося таму, што «Albus Nox Luna» былі запрошаныя ў фінальную частку адзінаццатага сэзону IEM — World Championship[7]. Нягледзячы на падзеньне ў ніжнюю сетку пасьля паразы віетнамскай камандзе «Saigon Jokers» з рахункам 0:2[8], «веґа» прайшла на карэйскі этап IEM[9]. На ім «Vega Squadron» заняла апошняе месца пасьля паразы тайваньскай камандзе «J Team» з рахункам 0:2[10].

Пасьля пераходу Sharkz'а на пазыцыю асыстэнта трэнэра «G2 Esports»[11], галоўным трэнэрам «веґі» стаў Уладзімер «Kayos» Іваноў, што працаваў да гэтага ў трэнэрскім штабе каманды аналітыкам[12]. Пасьля вясновага спліту LCL 2017, па выніках якога Vega Squadron заняла 3-4 месца, Kayos пакінуў калектыў празь нязмогу сумяшчаць працу псыхоляґа й трэнэра[13].

Улетку галоўным трэнэрам каманды зноў стаў Sharkz[14]. Vega Squadron упершыню ня выйшла ў плэй-оф LCL, пацярпеўшы паразу ў трохбаковым тай-брэйке за 4-е месца супраць «Team Just Alpha» ды «RoX» і заняла ў выніку пятае месца[15], што стала прычынаю роспуску падразьдзелу ў жніўні 2017 року й яго перазапампаваньня да пачатку сэзону 2018[16].

Напрыканцы сьнежня 2017 року галоўным трэнэрам падразьдзелу стаў Дзімітры «Invi» Пратасаў, што месьціўся на пазыцыі аналітыка ў трэнэрскім штабе «веґі» ў першай палове сэзону 2017[17]. З папярэдняга складу ў камандзе засталіся Аляксандар «NoNholy» Аўчыньнікаў ды Роландас «Optimas» Вінцаловічус[18].

Актуальны склад рэдагаваць

Імя Пазыцыя
  Аляксандар «NoNholy» Аўчыньнікаў Верхняя лінія
  Мікіта «Punisher» Лаўрынаў Ляьнік
  Іван «Paranoia» Тыпухоў Сярэдняя лінія
  Роландас «Optimas» Вінцаловічус Ніжняя лінія
  Артур «skash» Ермалаеў Падтрымка

Трэнэр: Дзімітры «Invi» Пратасаў

Counter-Strike: Global Offensive рэдагаваць

31 сакавіка 2015 року Vega Squadron адчыняе падразьдзел па Counter-Strike: Global Offensive, падпісаўшы гульцоў каманды Wrecking Gaming: Дзьмітро «jR» Чарвак, Ігар «norison» Мацеў, Павал «hutji» Лашкоў, Сяргей «Keshandr» Нікішын ды Мікалай «Mir» Біцюкоў.[19]

У сьнежні 2015 року ўвесь склад пераходзіць у арґанізацыю Arcade eSports.[20]

У лістападзе 2016 року, пасьля СНД-мінора, Vega Squadron падпісваюць кантракты з гульцамі каманды All-In, чацьвера зь якіх раней ужо гулялі пад знаменьнем арґанізацыі: Дзьмітро «jR» Чарвак, Павал «hutji» Лашкоў, Сяргей «Keshandr» Нікішын, Мікалай «Mir» Біцюкоў ды Леанід «chopper» Вішнякоў.[21]

17 верасьня 2017 року да каманды далучаюцца Арцём «Fierce» Іванаў у якасьці трэнэра.[22]

У красавіку 2018 року ў складзе Vega адбываюцца зьмены. Саачатку на зэдаль запасных сыходзяць Сяргей «Keshandr» Нікішын й Мікалай «Mir» Біцюкоў.[23] Пазьней арґанізацыя выкупляе кантракт Ігара «Crush» Шаўчэнка ў каманды pro100, месца ж пятага гульца займае трэнэр Арцём «Fierce» Іваноў.[24]

10 траўня 2018 року Vega Squadron анансуе ў якасьці пятага гульца былога гульца Na'Vi, Team Spirit ды forZe Антона «kibaken» Калесьнікава, Арцём «Fierce» Іваноў вяртаецца на пазыцыю трэнэра.[25]

24 лютага 2019 року Леанід «chopper» Вішнякоў пакідае каманду. [26]

Актуальны склад рэдагаваць

  •   Дзьмітро «jR» Чарвак
  •   Павал «hutji» Лашкоў
  •   Ігар «crush» Шаўчэнка
  •   Антон «kibaken» Калесьнікаў

Трэнэр:

  •   Арцём «Fierce» Іваноў

Dota 2 рэдагаваць

5 кастрычніка 2014 року Vega Squadron адчыняе склад па Dota 2, падпісваючы наступных гульцоў: Андрэй «The_apathy» Алешкоў (керы), Арцём «Sharfik» Марзавін (мід), Уладзіслаў «Unstopp» Касьцюк (офлэйн), Дзімітры «ShkeepeR» Белякоў (сапорт) ды Андрэй «CaptainLove» Рабчыкаў (сапорт).

20 лістапада тым жа рокам арґанізацыя разьвітаецца з старым складам і падпісвае каманду BUHLO-UroPb: Уладзімер «Noone» Мінэнка (керы), Ільля «Stalianer» Другаў (мід), Павал «9pasha» Хвастуноў (офлэйн), Сямён «CemaTheSlayer» Крывуля (сапорт), Арсень «ArsZeeqq» Усаў (сапорт).[27]

25 красавіка 2015 року Vega Squadron падпісвае Андрэя «Mag~» Чыпенку й Аляксея «Solo» Бярэзіна, пасьля чаго пачынаецца эра «залатога складу» арґанізацыі.[28]

У жніўні 2016 року касьцяк Vega Squadron, што складаўся з Уладзімера «Noone» Мінэнка, Паўла «9pasha» Хвастунова й Аляксея «Solo» Бярэзіна, узьядноўваюцца ў складзе расейскае арґанізацыі Virtus.pro.[29]

Пасьля частых заменаў у калектыве арґанізацыя прыходзіць да стабільнага складу толькі ў красавіку 2017 року. У каманду ўвайшлі Ільля «ALOHADANCE» Каробкін (керы), Сяргей «G» Брагін (мід), Васіль «AfterLife» Шышкін (офлэйн), Айрат «Silent» Газіеў (сапорт) ды Сямён «CemaTheSlayer» Крывуля (сапорт).[30]

8 верасьня 2017 року да каманды далучаецца першы замежны трэнэр у гісторыі спаборніцкае Dota 2 у СНД — Мюрыель «Kipspul» Гёйсман.[31]

31 сьнежня 2017 року ў Сяргея «G» Брагіна мінае кантракт і па ўзаемнай згодзе бакоў яго не працягваюць[32]. Дырэктар арґанізацыі Аляскей Кандакоў робіць стаўку на пошук ды вырошчваньне маладых талентаў у 2018 годзе.[33]

31 студзеня 2018 року каманда прадставіла новых гульцоў: Яўгенія «Blizzy» Ры й Дзімітрыя «UnderShock» Бальшакова.[34] 28 кастрычніка 2018 году быў падпісаны склад каманды Team Lithium[35].

Актуальны склад рэдагаваць

Імя Пазыцыя
  Амар «Madara» Дабахах 1
  Дзьмітры «DM» Дарохін 2
  Марыс «KheZu» Гутман 3
  Вэрас «Maybe Next Time» Апосталяс 4
  Пэту «Peksu» Ваатайнэн 5

Playerunknown’s Battlegrounds рэдагаваць

4 сьнежня 2017 року арґанізацыя абвесьціла пра адкрыцьцё падразьдзелу па дысцыпліне PlayerUnknown’s Battlegrounds.[36]

Актуальны склад рэдагаваць

  •   Георгі «FiftyFourth» Ціханаў
  •   Максім «Maxiz0r» Татарынцаў
  •   Міхаіл «ENINOEL» Пруднікаў
  •   Равіль «VampireGame» Ярулін

FIFA рэдагаваць

12 студзеня 2018 року Vega Squadron адчыняе падразьдзел па дысцыпліне FIFA і падпісвае расейскага гульца ў FIFA 18 — Міхаіла «Torres» Запарожца.[37]

Актуальны склад рэдагаваць

  Міхаіл «Torres» Запарожац

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Vega Squadron падпісалі склад Carpe Diem па League of Legends (рас.)  Праверана 2018-03-06 г.
  2. ^ Кантынэнтальныя каманды: Vega Squadron | LoL Esports RU. ru.lolesports.com. Праверана 2018-03-06 г.
  3. ^ Яна Мядзьведзева Edward далучыўся да складу Vega Squadron - League of Legends - Cyber.Sports.ru (рас.) Трансфэры, рэшафлы. Cyber.Sports.Ru. Праверана 2016-09-10 г.
  4. ^ Назар «well» Бабенка Edward дапаможа Vega Squadron в LCL (рас.) Трансфэры, рэшафлы. CyberSport.Ru. Праверана 2016-09-10 г.
  5. ^ Sharkz пакідае Vega Squadron. GoodGame.ru. Праверана 2018-03-06 г.
  6. ^ MISHATOPADIN. Вынікі Кантынэнтальнаеліґі LoL: Albus NoX Luna — чэмпіёны
  7. ^ IEM to hold IWC qualifiers for Oakland, Gyeonggi at Paris Games Week (анг.)  Праверана 2018-03-07 г.
  8. ^ Vega Squadron кваліфікаваліся на IEM Gyeonggi! | LoL Esports RU. ru.lolesports.com. Праверана 2018-03-07 г.
  9. ^ Vega Squadron адабралася на IEM Gyeonggi. www.cybersport.ru. Праверана 2018-03-07 г.
  10. ^ Vega Squadron выляцела с IEM Gyeonggi (рас.). www.sovsport.ru. Праверана 2018-03-07 г.
  11. ^ Update on League of Legends team staff - G2 Esports (анг.)  Праверана 2018-03-06 г.
  12. ^ Трэнэрам Vega Squadron стаў прыхоляґ. www.cybersport.ru. Праверана 2018-03-06 г.
  13. ^ У цмочым логаве: сустракайма Dragon Army у LCL-2018! | LoL Esports RU. ru.lolesports.com. Праверана 2018-03-06 г.
  14. ^ Аляксей «Sharkz» Таранда стаў галоўным трэнэрам Vega Squadron  Праверана 2018-03-06 г.
  15. ^ Кантынэнтальная ліґа - Рэйтынґ | LoL Esports RU. ru.lolesports.com. Праверана 2018-03-06 г.
  16. ^ Vega Squadron распускае склад па League of Legends. GoodGame.ru. Праверана 2018-03-06 г.
  17. ^ Дзімітры Invi Пратасаў вярнуўся ў Vega Squadron  Праверана 2018-03-06 г.
  18. ^ Vega Squadron аб’явілі склад па League of Legends — EYESPORTS (рас.)  Праверана 2018-03-06 г.
  19. ^ Vega Squadron падпісваюць Wrecking (анг.)  Праверана 2017-10-23 г.
  20. ^ Афіцыйны сайт Arcade eSports стрымы, матчы, пра каманду, world of tanks, tanki online, world of warships, war thunder, dota 2, wot, wows, wt, to, dota2, мультыґеймінґ, забаўляльны партал, кібэрспорт (рас.). arcade.gg. Праверана 2017-10-23 г.
  21. ^ Vega Squadron прадстаўляе склад па CS:GO | Vega Squadron. vega-squadron.com. Праверана 2017-10-08 г.
  22. ^ Fierce дадучаецца да Vega Squadron у якасьці трэнэра (анг.)  Праверана 2017-10-08 г.
  23. ^ Vega Squadron CS:GO roster update | Vega Squadron (анг.). en.vega-squadron.com. Праверана 2018-04-20 г.
  24. ^ Прадстаўляйма абноўлены склад па CS:GO | Vega Squadron (рас.). vega-squadron.com. Праверана 2018-04-20 г.
  25. ^ Vega Squadron сканчае фармаваньне складу па CS:GO | Vega Squadron (рас.). vega-squadron.com. Праверана 2018-05-11 г.
  26. ^ Chopper покидает Vega Squadron | Vega Squadron. vega-squadron.com. Праверана 2019-02-26 г.
  27. ^ Wound Vega радая прадставіць BUHLO-UroPb як новы Dota 2 склад! (рас.). vega-squadron.com.
  28. ^ FUki Solo ды Mag далучыліся да Vega. Cybersport.ru.
  29. ^ Вызначаны склад Virtus.pro на наступны сэзон. cybersport.ru.
  30. ^ Ace Vega Squadron Dota 2 Roster. vega-squadron.com.
  31. ^ Konservator Kipspul — новы трэнэр Vega Squadron па Dota 2. vega-squadron.com.
  32. ^ Konservator Vega Squadron разьвітваецца зь Сяргеем «G» Брагіным. vega-squadron.com.
  33. ^ Konservator Аляксей Кандакоў пра будуючы склад па Dota 2. vega-squadron.com.
  34. ^ Прадстаўляйма новы склад па Dota 2 | Vega Squadron (рас.). vega-squadron.com. Праверана 2018-03-06 г.
  35. ^ Team Lithium перешла в Vega Squadron (рас.)
  36. ^ Konservator Vega Squadron падпісвае склад па PUBG | Vega Squadron. vega-squadron.com. Праверана 2017-12-06 г.
  37. ^ Konservator Vega Squadron адчыняе падразьдзел па FIFA. vega-squadron.com.