Vapor Hiemis

беларускі мэталёвы гурт

«Vapor Hiemis» (Падчас Зімы) — беларускі мэталёвы гурт. Асаблівасьцю музыкі гурту зьяўляецца сумесь электроннай музыкі з мэталам і фолькам.

Vapor Hiemis
Інфармацыя
Гады2007/2010 — дасюль
АдкульМенск, Беларусь
Моварасейская (у пачатку)
беларуская
Жанр(ы)блэк-мэтал
паганскі мэтал
фолькавы мэтал
Выдавец«Der Schwarze Tod»
Зьвязаныя праектыSakramant, Victim Path, Krumkač, Vojstrau
УдзельнікіВячаслаў Зіма, Раман, Алег З, Нарг, Варабейчыкаў
Былыя ўдзельнікіBlack Tyrant, A.V.P., Аляксандр (Burzum)
https://vk.com/vapor_hiemis

Гісторыя гурту рэдагаваць

Гурт створаны ў красавіку 2007 году двума музыкамі Славэнам (Slaven) і Чорным Тыранам (Black Tyrant), абодва былі з гурту «Interior Wrath». Першапачаткова канцэпцыя праекту была як сыры блэк-мэтал з асаблівай містычнай атмасфэрай. Некалькі песьняў гэтага кругабегу вядомыя пад шыльдай «Abyss Dimensions». У далейшым у калектыве адбываецца невялікі раскол. Зьмяняецца назоў і Slaven у адзіночку запісвае альбом «Перунов Огонь». У 2010 адбываецца ўзьяднаньне пад новай назвай «Vapor Hiemis» і цалкам новай канцэпцыяй творчасьці. Зь 2011 року пачынаюцца жывыя выступы.

3 студзеня 2014 году выходзіць сынгл «Спадкаемцы багоў», тэкст да якога напісаў «Паўночны Воўк» (Nordwolf) і гэтаксама сьпяваў у чыстых партыях сьпеваў.

22 траўня 2014 году выдаецца дэбютны альбом «Пламя Зимы».

21 жніўня 2015 року выдаецца альбом «Чорны Арнамент Зімы».

11 траўня 2017 году выдадзены альбом «Miortvaja Halava» (Мёртвая Галава)

У 2018 годзе на зьмену сьпеваку Black Tyrant прыйшоў Алег Зелянкевіч, які здолеў узварушыць застой у гурце сваім новым падыходам да сьпеўных партыяў і напісаньня яскравых тэкстаў. Таксама на зьмену дудару A.V.P. у гэтым жа годзе прыйшоў Васіль Варабейчыкаў, вядомы па працы ў такіх гуртах, як "Litvintrol"l i «Sakramant» .

17 студзеня 2019 року прэзэнтуецца альбом «Чараўніца Смерці», які стаў на галаву вышэйшы за ўсе папярэднія альбомы, як ў пляне якасьці гуку, гэтак і ў матэрыяле. Зьявіліся ноткі MDM, гітарныя рыфы сталі больш нізкімі, а тэксты больш глыбокімі. 6 ліпеня 2019 выходзіць сынгл «The Oath». У гэтым жа годзе Вячаслаў Зіма дапамагае з запісам сынглу гурту «Krumkač».

Удзельнікі рэдагаваць

  • Вячаслаў Зіма (Viachaslau Zima, Slaven) — гітара, бас, клавішы, электроннае мастацтва, этнічныя інструмэнты, музыка.
  • Раман (Raman) — сола гітары, акустычная гітара, тэкст
  • Алег З. (Aleh Z.) — сьпеў, тэкст
  • Нарг (Narg) — бас.
  • Васіль Варабейчыкаў(Vasil Varabeichykau) — этнічныя інструмэнты.

Былыя ўдзельнікі:

  • Black Tyrant — сьпеў (2007—2018)
  • A.V.P. — этнічныя інструмэнты (2014—2018)
  • Аляксандар (Burzum) — бас (2011—2015)

Творчасьць рэдагаваць

Альбомы рэдагаваць

Сынглы рэдагаваць

  • Спадкаемцы багоў (2014)
  • Маршам адвечнай зімы (увайшоў у альбом «Чорны арнамент зімы», 2014)
  • Адраджэньне (увайшоў у альбом «Miortvaja halava», 2016)
  • Неба сумных начэй (увайшоў у альбом «Miortvaja halava», 2016)
  • Ад сонца прэч (увайшоў у альбом «Чараўніца смерці», 2018)
  • Памірае восень (увайшоў у альбом «Чараўніца смерці», 2018)
  • Даўганоч (увайшоў у альбом «Чараўніца смерці», 2018)
  • The Oath (Клятва, 2019)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Рэцэнзіі рэдагаваць