Кулік-паручайнік

(Перанакіравана з «Tringa stagnatilis»)

Кулік-паручайнік, ці паручайнік (Tringa stagnatilis) — від птушак роду ўлітаў сямейства бакасавых.

Кулік-паручайнік
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадСеўцападобныя
СямействаБакасавыя
РодУліты
ВідКулік-паручайнік
Бінамінальная намэнклятура
Tringa stagnatilis Bechs., 1803
Tringa stagnatilis

У паручайніка тонкая, доўгая і прамая дзюба[1], а таксама вельмі доўгія жаўтаватыя лапкі. Мае два віды апярэньня ў залежнасьці ад часу году. Больш яркае апярэньне мае карычнева-шэрае адценьне і засыпана чорнымі плямамі. Зь менш яркім апярэньнем, паручайнік на верхнім баку шэры, на ніжнім — белы, а галава і шыя — белавата-шэрыя. Даўжыня цела да 23 см, вага 55—85 г.

Паручайнік гняздуецца ў арэале паміж Усходняй Эўропай і Сярэдняй Азіяй, аддаючы перавагу вільготным нізінным лугам і стэпавым і тайговым балотам. Для зімоўкі робіць пералёт у Афрыку або Паўднёвую Азію, асабліва ў Індыю.

Гэты від харчуецца вусякамі і дробнымі воднымі бесхрыбетнымі, праводзячы дзюбаю мелкаводзьдзе і глей.

  1. ^ Казулін А. Паручайнік Чырвоная кніга Беларусі Праверана 1 верасьня 2024 г.