The Mamas & the Papas
The Mamas & the Papas — былі амэрыканскі фолк-рок вакальны гурт, які запісваўся і выступаў з 1965 па 1968 гады. Гурт вызначаецца як адзін з выбітных калектаў на музычнай сцэне падчас контракультуры 1960-х гадоў. У склад групы першапачаткова ўваходзілі Джон Філіпс, Дэні Доэрці, Кас Эліёт і Мішэль Філіпс. Адметнай характарыстыкай гурта ёсьць гук заснаваны на вакальных гармоніях, якія былі складзены Джонам Філіпсам[1], аўтарам песень, музыкі і лідэр гурта.
The Mamas & the Papas | |
Зьлева направа: Мішэль Філіпс, Кас Эліёт, Дэні Доэрці, Джон Філіпс на тэлебачаньні 11 чэрвеня 1967 году | |
Гады | 1965—1968, 1971 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Лос-Анджэлес, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр | фолк-рок, псыхадэлічны поп, саншайн-поп |
Выдавец | Dunhill |
Удзельнікі | Дэні Доэрці, Кас Эліёт, Джон Філіпс, Мішэль Філіп, Джыл Гібсан |
Узнагароды і прэміі | |
themamasandthepapasofficial.com (анг.) |
Музычны калектыў выпусьціў у агульнай складанасьці пяць студыйных альбомаў і сямнаццаць сынглаў за чатыры гады. Шэсьць песьняў у розныя часы падымаліся ў топ-10 чартаў Billboard. Гурт прадаў каля 40 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце[2]. «The Mamas & the Papas» была ўключана ў Залю славы рок-н-ролу ў 1998 годзе за іхны ўнёсак у разьвіцьцё музычнай індустрыі[3]. Гурт узьяднаўся на кароткі час у 1971 годзе, каб запісаць альбом «People Like Us», але пасьля гэтага амаль адразу музыкі разышліся зноўку і працягнулі сольныя кар’еры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Gilliland, John (1969). «Show 36 - The Rubberization of Soul: The great pop music renaissance. Part 2». Pop Chronicles. University of North Texas Libraries.
- ^ «The Mamas and the Papas». Last.fm.
- ^ «The Mamas and the Papas Biography». Rock Hall of Fame.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьThe Mamas & the Papas — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт, прысьвечаны Кас Эліёт.
- Dream a Little Dream. Гісторыя «The Mamas & the Papas» ад Джона Філіпса.
- «The Mamas & the Papas». Інтэрвію 1969 году.
- «The Mamas & the Papas». The Vocal Group Hall of Fame.