Tesla Model S

мадэль электрамабілю маркі Tesla

Tesla Model S (па-беларуску: Тэсла Модэл Эс) — электрычны пяцідзьверны ўнівэрсальны сэдан, які выпускаецца з 2012 року. Флягманская мадэль кампаніі Tesla, Inc..

Tesla Model S
Агульныя зьвесткі
ВытворцаTesla, Inc.
Іншыя назвы кодавая назва: WhiteStar
Гады вытворчасьці з 2012
Месца вытворчасьці
Зьнешні выгляд
Кляса буйнагабарытны/бізнэс-аўтамабіль
Кузаў 5-дзьверны ўнівэрсал
Кампанаваньне
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік індукцыйны матор
Электрарухавік 3-зфахны асынхронны
Трансьмісія 1-хуткасная зь фіксаваным лікам; наўпроставы прывод
Электраакумулятар 100 кВт·г літа-іённы
Запас акумулятару
  • 75 кВт·г
    400—420 км
  • 85 кВт·г
    407—438 км
  • 90 кВт·г
    435—473 км
  • 100 кВт·г
    560—647 км
Тып зарадкі
  • Убудаваны
  • 3ϕ 400 В 16 А; 1ϕ 85—300 В 48 А
  • Вонкавы
  • Супэрзарадка 150—250 кВт
Прывад
Габарыты
Колавая база 2960 мм
Даўжыня 4980 мм
Шырыня 1964—2189 мм
Вышыня 1440 мм
Поўная маса 1961—2250 кг
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Дызайнэр Франц фон Гольцгаўзэн
Папярэднік Tesla Roadster
Наступнік Tesla Model X
Падобныя Tesla Model X

У 2013 року Model S стала першым электрамабілем, які стаў самым папулярным аўтамабілем паводле колькасьці продажаў у асобна ўзятай краіне (Нарвэгіі). У 2015—2016 роках Model S стала самай папулярнай мадэльлю электрамабіляў з магчымасьцю зарадкі ад вонкавай крыніцы току(en) ў сьвеце.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Распрацоўка мадэлі пачалася ў 2008 року пад назвай WhiteStar (бел. БелаяЗорка). У 2009 адбылася эксклюзіўная прэм’ера ў краме «Тэслы» ў Мэнла-Парку. Вытворчасьць пачалася ў 2010 року на колішнім заводзе кампаніі NUMMI ў Фрэманце, які стаў называцца заводам «Тэслы».

У 2012 року запас хады базавай мадэлі складаў 335 км, крэйсэрскай — 426 км.

У 2013 року Tesla Model S стала сусьветным зялёным аўтамабілем і трапіла ў сьпіс 25-ці найлепшых вынаходніцтваў мінулага году паводле вэрсіі часопісу «Time».

У 2014 року ў мадэлі зьявіўся аўтапілёт.

У 2015 продажы «Мадэлі S» перавысілі 100 000 адзінак, а ў 2017 дасягнулі 200 000.

У 2019 року запас хады быў павялічаны да 600 км, у 2020 — да 630 км.

У 2021 року Tesla прадставіла абноўленую «Мадэль S» пад назвай Plaid (бел. Плед) з новым рухавіком, палепшанай прадукцыйнасьцю ды абноўленым інтэр’ерам.

Вытворчасьць

рэдагаваць

Tesla выпускае Model S на заводзе ў Фрэманце (Каліфорнія). Для эўрапейскага рынку Tesla зьбіраецца з запчастак, дастаўленых праз мора ў эўрапейскі дыстрыбутарскі цэнтар у нідэрляндзкім Тыльбургу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць