Мэнла-Парк (Каліфорнія)
Мэнла-Парк (па-ангельску: Menlo Park) — горад у акрузе Сан-Матэо, Каліфорнія, ЗША. Паводле зьвестак на 2008 год горад меў 30 014 жыхароў.[1]
Мэнла-Парк | |||||
анг. Menlo Park | |||||
| |||||
Горад з: | 1874 | ||||
Краіна: | ЗША | ||||
Штат: | Каліфорнія | ||||
Акруга: | Сан-Матэо | ||||
Мэр: | Рыч Клайн | ||||
Плошча: | 45,1 км² | ||||
Вышыня: | 72 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 30 785 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 682,59 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-8 | ||||
летні час: | UTC-7 | ||||
Тэлефонны код: | 650 | ||||
Паштовыя індэксы: | 94025—94029 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 37°27′15″ пн. ш. 122°10′43″ з. д. / 37.45417° пн. ш. 122.17861° з. д.Каардынаты: 37°27′15″ пн. ш. 122°10′43″ з. д. / 37.45417° пн. ш. 122.17861° з. д. | ||||
± Мэнла-Парк | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.menlopark.org/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX стагодзьдзі два ірляндзкія эмігранты, Дэніс Олівэр і Д. Макглін, набылі кавалак зямлі плошчай 6,9 км², на месцы якога існуе сучасны Мэнла-Парк. У 1850-х яны ўсталявалі драўляныя брамы з надпісам «Menlo Park» (цяпер перакрыжаваньня Middle Avenue і El Camino Real).[2] У 1863 годзе ля Мэнла-Парк зьявілася чыгуначная станцыя чыгункі Сан-Францыска — Сан-Хасэ.[3] У 1870 годзе зьявілася паштовая станцыя і ўжо ў 1874 годзе мястэчка набыло статус гораду.[2]
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць4 верасьня 1998 году на гараж у якасьці юрыдычнага адрасу была зарэгістраваная Google Inc.[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Menlo Park city, California — ACS Demographic and Housing Estimates: 2006—2008(недаступная спасылка) // U.S. Census Bureau (анг.)
- ^ а б Durham, David L (1998). California’s Geographic Names: A Gazetteer of Historic and Modern Names of the State Clovis, CA: Word Dancer Press. стст. 662. ISBN 1-884995-14-4. (анг.)
- ^ Hoover, Mildred Brooke; Douglas E Kyle (2002). Historic Spots in California (4th edition ed.) Stanford, CA: Stanford University Press. стст. 405. ISBN 0-8047-4483-1 (анг.)
- ^ Google Milestones - Corporate Information // Google (анг.)