Tesla Model 3

электрамабіль Tesla 2016 року

Tesla Model 3 (па-беларуску: Тэсла Модэл Тры) — электрычны кампактны чатырохдзьверны сэдан, які выпускаецца кампаніяй Tesla, Inc. з 2017 року. З пачатку 2020 року Model 3 стала найпрадаванейшым электрамабілем у гісторыі

Tesla Model 3
Агульныя зьвесткі
ВытворцаTesla, Inc.
Гады вытворчасьці з 2017
Месца вытворчасьці
Зьнешні выгляд
Кляса кампактны бізнэс-аўтамабіль (D)
Кузаў 4-дзьверны сэдан
Кампанаваньне
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік індукцыйны матор, сынхронная машына
Электрарухавік сынхронны рэактыўны электрарухавік з пастаянным магнітам
Трансьмісія 1-хуткасная зь фіксаваным лікам 9:1
Электраакумулятар 54, 62, 75, 82 кВт·г літа-іённы
Запас акумулятару
  • 354 км Стандартны
  • 423 км Стандартны плюс
  • 568 км Доўгі
  • 504 км Доўгі з падвышанымі характарыстыкамі
Прывад
Габарыты
Колавая база 2875 мм
Даўжыня 4694 мм
Шырыня 1849 мм
Вышыня 1443 мм
Маса
  • Стандартны: 1611 кг
  • Стандартны плюс: 1645 кг
  • Сярэдні: 1672 кг
  • Доўгі: 1730 кг
  • Доўгі двухматорны поўнапрыводны: 1847 кг
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Дызайнэр Франц фон Гольцгаўзэн
Падобныя

Мінуўшчына

рэдагаваць

Распрацоўка мадэлі пачалася ў 2007 року пад назвай BlueStar (бел. БлакітнаяЗорка).

Мадэль 3 была прадстаўленая 31 сакавіка 2016 року, і за содні кампанія атрымала больш за 115 000 замоваў — болей, чым агульная колькасьць дагэтуль прададзеных аўтамабіляў «Тэслы». За першы тыдзень колькасьць перадзамоваў дасягнула 325 000 машынаў. У траўні Tesla выпусьціла акцыі на суму 2 млрд $ЗША, каб фінансаваць выпуск да 2018 року 500 000 сумарных адзінак Model S, Model X і Model 3.

У 2018 року «Тэсла» выпускала 5000 аўтамабіляў за тыдзень.

У 2019 року на ўсе адмены «Мадэлі 3» (акрамя «Стандартнай») стаў дапомна ўсталёўвацца аўтапілёт. У лютым мадэль абышла Chevrolet Volt паводле колькасьці продажаў электрамабіляў з магчымасьцю зарадкі ад вонкавай крыніцы току(en) у ЗША. У 2020 року мадэль абышла Nissan Leaf паводле колькасьці продажаў у сьвеце.

Вытворчасьць

рэдагаваць

Tesla выпускае Model 3 на заводзе ў Фрэманце (Каліфорнія).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць