Міжнародны спэцыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналёгіях TIBO — штогадовае міжнароднае мерапрыемства, прысьвечанае тэлекамунікацыям, інфармацыйным і банкаўскім тэхналёгіям. Ладзіцца ў Менску з 1994 року. Арганізатары — Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь да 20-годзьдзя TIBO
Паштовая марка Рэспублікі Беларусь да 15-годзьдзя TIBO

У выставе бяруць удзел прадпрыемствы-вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталяваньня, кампутараў, праграмнага забесьпячэньня, сродкаў і сыстэмаў бясьпекі, пастаўшчыкі разнастайных інфармацыйны-камунікацыйных тэхналёгіяў з розных краінаў сьвету.

У межах выставачнага форуму з 2003 праводзіцца конкурс інтэрнэт-рэсурсаў, па выніках якога адбываецца ўручэньне «Інтэрнэт-прэміі TIBO»[1][2].

Падчас форуму праходзяць такія мерапрыемствы, як сэмінары, прэзэнтацыі, прэс-канфэрэнцыі[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць