SpaceX Demo-2
SpaceX Demo-2 — першы выпрабавальны палёт з экіпажам касьмічнага карабеля Crew Dragon, які быў запушчаны з Касьмічнага цэнтру імя Кенэдзі, які месьціцца ў штаце Флорыда, ЗША, у кірунку да Міжнароднай касьмічнай станцыі 30 траўня 2020 году ў 19:22:45 паводле ўнівэрсальнага каардынаванага часу[1]. Demo-2 ёсьць першым арбітальным касьмічным палётам з удзелам экіпажу, які быў запушчаны з тэрыторыі ЗША пасьля апошняй місіі касьмічнага шатлу STS-135, якая адбылася ў 2011 годзе. На борце Crew Dragon знаходзіліся Дуглас Гэрлі, які займаў пасаду камандзіра касьмічных караблёў на Crew Dragon Demo-2, а таксама Робэрт Л. Бэнкен, які ёсьць камандзірам сумесных апэрацыяў. Crew Dragon Demo-2 таксама зьяўляецца першым арбітальным касьмічным палётам двух чалавек, запушчаных у ЗША з часоў запуску шатлу STS-4 у 1982 годзе.
Першая спроба запуску павінна была адбыцца 27 траўня 2020 году, аднак яна была спыненая празь неспрыяльнае надвор’е, выкліканае трапічным штормам Бэртай за 16 хвілінаў і 53 сэкунды да запуску[2][3]. Другая спроба запуску пасьпяхова прайшла 30 траўня 2020 году.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьSpaceX Demo-2 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прамая трансьляцыя запуску на NASA TV.