Słowo Ojczyste
Słowo Ojczyste (па-беларуску: Роднае слова) — часопіс, які выдаецца ў Горадні на польскай мове грамадзкім аб’яднаннем «Польская Маці Школьная на Беларусі» («Polska Macierz Szkolna na Białorusi»).
Часопіс асьвятляе жыцьцё грамадзкага аб’яднаньня, дзейнасьць пэдагогаў і пляцовак, якія займаюцца навучаньнем польскай мове. Значнае месца аддаецца прапановам і матэрыялам па мэтодыцы навучаньня, парадам пэдагогам. Выданьне таксама зьмяшчае артыкулы па гісторыі, краязнаўству, літаратурных творах польскіх аўтараў, легендах і паданьнях.
На пачатак 2008 г. выдадзена больш за 90 нумароў часопіса. Галоўны рэдактар — Ірына Чарняк.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |