Rise Against
Rise Against — амэрыканскі панк-рок гурт, заснаваны ў сьнежні 1999 году ў Чыкага, Іліной. У цяперашні час гурт складаюць вакаліст/рытм-гітарыст Тым Макілрат, гітарыст/бэк-вакаліст Зак Блэр, басіст Джо Прынсайп, барабаншчык Брэндан Бэрнз.
Rise Against | |
Тым Макілрат, 2006 | |
Гады | 1999—цяперашні час |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Чыкага, Іліной, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр | мэлядычны гардкор, панк-рок, гардкор-панк |
Выдавец | Geffen Records |
Удзельнікі | Тым Макілрат Зак Блэр Джо Прынсайп Брэндан Бэрнз |
riseagainst.com |
Першыя пяць гадоў гурт супрацоўнічаў зь незалежным лэйблам Fat Wreck Chords, на якім выпусьціў два студыйныя альбомы, The Unraveling (2001) і Revolutions per Minute (2003). Абодва альбомы мелі значны посьпех на андэрграўнд-сцэне, і ў 2003 годзе гурт падпісаў кантракт з буйным лэйблам Geffen Records. Дэбютны альбом Siren Song of the Counter Culture на новым лэйбле прынёс гурту вялікі посьпех на мэйнстрым-сцэне, былі выпушчаныя некалькі сынглаў. Наступныя два альбомыs, The Sufferer & the Witness і Appeal to Reason, таксама былі пасьпяховымі і трымаліся на 10 і 3 месцы ў чарце Billboard 200, адпаведна. Праз 3 гады пасьля Appeal to Reason быў выпушчаны альбом Endgame. Усе чатыры альбомы, выпушчаныя Geffen Records, былі плятынавымі ў Канадзе, у той час як The Sufferer & the Witness і Appeal to Reason былі залатымі ў ЗША.
Rise Against таксама вядомыя сваёй прапагандай прагрэсіўных арганізацыяў, такіх як Amnesty International і It Gets Better Project. Гурт актыўна прапагандуе правы жывёлаў, бальшыня ўдзельнікаў зьяўляюцца сябрамі straight edge (апроч Бэрнза), прыхільнікамі PETA, і вэгетарыянцамі.
Дыскаграфія
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьRise Against — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў