Resident Evil: Resistance

кампутарная гульня 2020 року

Resident Evil: Resistance — кампутарная гульня ў жанры каапэратыўнага шутэра з элемэнтамі survival horror з выглядам ад трэцяй асобы, распрацаваная кампаніяй Capcom сумесна з ганконгскай студыяй NeoBards Entertainment. Дзяяньне гульні адбываецца ў сусьвеце Resident Evil.

Resident Evil: Resistance
Дата выпуску 24 красавіка 2023
Дата анансаваньня 9 верасьня 2019
Жанр survival horror
Сэрыя Resident Evil[d]
Стваральнікі
Распрацоўнік Сьцяг ЯпонііCapcom
Сьцяг Кітаю Neobards Entertainment
Выдавец Capcom
Мова інтэрфэйсу ангельская мова
Дызайнэр Хідэхіра Гідо
Тэхнічныя дэталі
Рухавік RE Engine[d]
Плятформа Windows, PlayStation 4[d] і Xbox One[d]
Рэжым аднакарыстальніцкая гульня[d], каапэратыўная гульня[d] і шматкарыстальніцкая кампутарная гульня[d][1]
Носьбіт дыск Blu-ray[d] і лічбавы распаўсюд[d]
Кіраваньне клявіятура кампутара[d], кампутарная мыш і геймпэд[d]
Афіцыйны сайт

Гульнявы працэс

рэдагаваць

Resident Evil: Resistance зьяўляецца каапэратыўнай гульнёй на выжываньне. Да гульнявой сэсіі могуць падлучыцца да чатырох гульцоў, якія выступаюць у ролі тых, хто выжыў, якім неабходна выратавацца ад натоўпаў зомбі й мутантаў. Кожны зь персанажаў унікальны і валодае сваімі здольнасьцямі. Пяты гулец, які зьяўляецца супрацьстаялай сілай, можа чыніць перашкоды камандзе тых, хто выжыў, уключаючы пасткі і перашкоды ў выглядзе монстраў.

Выпушчэньне

рэдагаваць

Першапачаткова гульня была прадстаўлена 9 верасьня 2019 года пад назвай Project Resistance . 10 сьнежня, разам з анонсам рэмейку Resident Evil 3, гульня набыла сваю фінальную назву — Resident Evil: Resistance. Capcom зьмяніла пляны па выпушчэньню гульні, і Resistance стала бясплатным шматкарыстальніцкім складнікам Resident Evil 3. Шматкарыстальніцкі рэжым Resident Evil: Resistance стаў даступны разам з выхадам асноўнай гульні 3 красавіка 2020 года.

Capcom падтрымлівала Resistance з дапамогай дадатковых абнаўленьняў і некалькіх пакетаў запампаванага кантэнту, у якіх гульцы атрымлівалі новы кантэнт і магчымасьць гуляць за Джыл Валентайн і Мікалая Зіноўева (у якасьці супрацьлеглай моцы).

Водгукі крытыкаў

рэдагаваць

Гульня атрымала зьмешаныя водгукі, паводле сайта агрэгацыі рэцэнзій Metacritic з адзнакай 64 са 100.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Steam — 2003.