Ptilocercus lowii — адзіны від у сваім сямействе. Гэтыя жывёлы насяляюць паўвостраў Малака, астравы Суматра, поўнач Барнэа і бліжэйшыя невялікія астравы (Брунэй, Інданэзія, Малайзія, Тайлянд). Яны жывуць у лясах, плянтацыях, і дамах побач з узьлескамі на вышынях ад узроўню мора да 1200 метраў[1][2][3][4].

Ptilocercus lowii
Ptilocercus lowii
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадВавёрачнікі (Scandentia)
СямействаPtilocercidae Lyon, 1913
РодPtilocercus Gray, 1848
ВідP. lowii
Бінамінальная намэнклятура
Ptilocercus lowii
Gray, 1848
Арэал

Даўжыня ад носа да хваста складае 100–140 мм, даўжыня хваста 130–190 мм, маса 25–60 грамаў. Галава ўмерана выцягнутая; вочы вялікія; вібрысы доўгія. Валасяны полаг мяккі, як правіла, шэра-карычневы вышэй і жаўтлява-шэры ніжэй. Хвост цёмны і голы, за выключэньнем кончыка, які мае доўгія белыя валасы, размешчаныя прыблізна ў адной плашчыні[2][3][4].

Прадстаўнікі сямейства вядуць драўняны і начны вобраз жыцьця. Зафіксавана гнездаваньне на буйных галінах і ствалах дрэў на 12–20 метраў над зямлёй. Гнязда высланыя высахлым лісьцем, галінкамі, валокнамі мяккай драўніны і маюць дыямэтар каля 8 см і даўжыню 46 см. Гэта ўсяедныя жывёлы; ужываюць вусякоў, дробных хрыбетных, садавіну[2][3][4].

  1. ^ Cassola, F. (2016) Ptilocercus lowii (анг.). The IUCN. Праверана 18.06.2021 г.
  2. ^ а б в Askay, S. (2000) Ptilocercus lowii (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 18.06.2021 г.
  3. ^ а б в Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — 6. — Baltimore and London: JHU Press, 1999. — Т. 1. — С. 248, 249. — 1936 с. — ISBN 0801857899 (анг.)
  4. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 165. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)