Piece of Mind

альбом гурту Iron Maiden

Piece of Mind (з анг. «душэўны спакой») — чацьверты альбом гэві-мэталічнага гурта Iron Maiden зь Лёндану. Дэбютная плястынка ў складзе гурта бубнача Ніка Макбрэйна, які зьмяніў у складзе Клайва Бара. Кампіляцыя пабачыла сьвет 16 траўня 1983 году ў Вялікабрытаніі, дзякуючы намаганьням выдавецтва EMI Records, а той час як у ЗША рэліз быў выпушчаны студыяй Capitol Records. Piece of Mind меў крытычны і камэрцыйны посьпех, дасягнуўшы трэцяга месца ў чартах сярод альбомаў у Вялікабрытаніі і здолеўшы зарабіць музыкам плятынавы статус як у Вялікабрытаніі, гэтак і ў Паўночнае Амэрыцы. Ужо традыцыйна дзеля гурту вокладку стварыў ілюстратар Дэрэк Рыгс.

Piece of Mind
Вокладка альбому Piece of Mind. Iron Maiden. 1983
Музычны альбом Iron Maiden
Выдадзены 16 траўня 1983
Жанр гэві-мэтал
Працягласьць 45:28
Выдавец EMI
Прадусар Мартын Бірч
Храналёгія Iron Maiden
The Number of the Beast
(1982)
Piece of Mind
(1983)
Powerslave
(1984)

Сьпіс кампазыцыяў рэдагаваць

Назоў Аўтар Працягласьць
1. Where Eagles Dare Стыў Гарыс 6:08
2. Revelations Брус Дыкінсан 6:51
3. Flight of Icarus Эдрыян Сьміт, Брус Дыкінсан 3:49
4. Die with Your Boots On Эдрыян Сьміт, Брус Дыкінсан, Стыў Гарыс 5:22
5. The Trooper Стыў Гарыс 4:10
6. Still Life Дэйв Мюрэй, Стыў Гарыс 4:37
7. Quest for Fire Стыў Гарыс 3:40
8. Sun and Steel Брус Дыкінсан, Эдрыян Сьміт 3:25
9. To Tame a Land Стыў Гарыс 7:26

Музыкі рэдагаваць