Глушэньне далоньню
Глушэньне далоньню — прыём граньня на электрагітары, пры якім рабро далоні правай рукі кладзецца на струны як мага бліжэй да брыджа, дзякуючы чаму ствараецца прыглушаны гук, больш падыходзячы для гульні на перагружаным узмацняльніку.
Найболей часта ў рок-музыцы, мэтале і панк-року ў якасьці рытму выкарыстоўваецца граньне прыглушанымі кўінтамі (кўінтавымі акордамі).[Крыніца?]
Таксама гэты прыём атрымаў шырокі распаўсюд у стылі «сэрф» ад The Beach Boys да сучасных гуртоў накшталт расейскай Messer Chups.[Крыніца?] Гітара Fender Jaguar у асобных мадыфікацыях мае мэханізм, пры ўключэньні якога да струн прыціскаецца невялікая каўчукавая мяккая пласьціна. Такім чынам, можна атрымліваць такі ж гук, як пры гульні прыёмам глушэньня далоньню, але не прыціскаючы пры гэтым далонь да струнаў. Галоўнае правіла пры граньні гэтым прыёмам — не дапусьціць залішне яркага гучаньня, але і зусім заглушаць струны ня варта.
Тэхніка выкананьня прыёму
рэдагавацьРабро далоні граючай рукі кладзецца на струны поруч брыджа, але так каб яны гучалі прыглушана, але не зусім заглушаліся. Зручней усяго пры такім спосабе граньня, здабываць гукі з басовых струнаў (6-я, 5-я, 4-я). На электрагітары, як правіла, граюць мэдыятарам. Пры выкарыстаньні сумесна з эфэктам дысторшн можна атрымаць вельмі магутны (нізкі) гук. Сумяшчаючы гульню прыглушанымі нотамі са звычайнымі, можна дамагацца разнастайных рытмаў, якія ўжываюцца ў такіх стылях як гард-рок і фанк. Глушэньне далоньню можа эфэктыўна ўжывацца сумесна з прыёмам трэмала.[Крыніца?]
Дадзены прыём таксама ўжываюць бас-гітарысты.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |