Нупэдыя
«Нупэ́дыя» (па-ангельску: Nupedia) — праект інтэрнэтнай энцыкляпэдыі на ангельскай мове, у якой артыкулы пісаліся адмыслоўцамі, але не ахоўваліся аўтарскімі правамі. Яна была распачатая Джымі Ўэйлзам, фінансавалася кампаніяй «Bomis». Галоўным рэдактарам выступіў Лары Сэнгер. «Нупэдыя» праіснавала ад сакавіка 2000 году да верасьня 2003 году і цяпер найбольш вядомая як папярэдніца «Вікіпэдыі». «Нупэдыю» характэрызаваў шматэтапны рэдакцыйны працэс, мэтай якога было стварэньне якасных артыкулаў, параўнальных да прафэсійных энцыкляпэдыяў. «Нупэдыя» жадала стварыць энцыкляпэдыю пры дапамозе ахвотнікаў-валянтэраў. Да спыненьня сваёй дзейнасьці, «Нупэдыя» зьмяшчала 25[1] артыкулаў, якія прайшлі праз рэдагаваньне, 3 артыкулы, якія існавалі ў дзьвюх вэрсіях рознай даўжыні, а 74 артыкулы былі незакончанымі.
Нупэдыя Nupedia | |
Слоган | the open content encyclopedia і the free encyclopedia |
---|---|
Тып | мэдыясховішча |
Даступныя мовы | ангельская мова |
Уладальнік | Bomis |
Аўтар | Джымі Ўэйлз |
Пачатак працы | 2000 |
Канец працы | 2003 |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | апцыянальна |
Актуальны стан | зачыненая |
nupedia.com |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьНупэдыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў