Nine Inch Nails
Nine Inch Nails (Найн Інч Нэйлз) — амэрыканскі індастрыял-гурт, заснаваны Трэнтам Рэзнарам у 1988 годзе ў горадзе Кліўлэнд, штат Агаё. Як асноўны прадусар, сьпявак, аўтар тэкстаў і музыкі, Рэзнар зьяўляецца адзіным афіцыйным удзельнікам гурта і нясе аднаасобную адказнасьць за ягонае разьвіцьцё. Музыка NIN ахоплівае вялікую колькасьць жанраў, захоўваючы характэрнае гучаньне, якое дасягаецца выкарыстаньнем электронных інструмэнтаў і сродкаў апрацоўкі гуку. Пасьля запісу чарговага альбома Рэзнар, як правіла, запрашае музыкаў, зь якімі адпраўляецца ў турнэ ў падтрымку дыска. Гэты канцэртны склад існуе асобна ад Nine Inch Nails у студыі. На сцэне NIN часта выкарыстоўваюць для суправаджэньня сваіх выступленьняў эфэктныя візуальныя элемэнты, часта дасягаючыя апагею ў зьнішчэньні музыкамі сваіх інструмэнтаў. Прыхільнікі андэграўнднай музыкі цёпла сустрэлі NIN у іхнія раньнія гады. У 1990-я гады гурт выпусьціў некалькі значных запісаў, якія дасягнулі шырокай папулярнасьці: шматлікія песьні NIN сталі гітамі на радыё, два запісы выйгралі Грэмі, і гурт прадаў больш за 20 млн альбомаў у сьвеце і 10 млн у ЗША. У 1996 годзе выходзіць гульня Quake, музыку да якой напісаў Трэнт Рэзнар. У 2004-ым годзе часопіс «Rolling Stone» разьмясьціў NIN на 94 месца ў сваім сьпісе 100 найвялікшых рок-музыкаў усіх часоў. Нягледзячы на гэты цёплы прыём, у гурта было некалькі канфліктаў з гукапіснай індустрыяй. У 2007 годзе Трэнт Рэзнар заявіў, што NIN будзе далей разьвівацца незалежна ад гукапісных лэйблаў. У мінулым NIN рэдка выпускалі вялікія студыйныя альбомы; рэміксы і канцэртныя альбомы запаўнялі гэтыя хібы ў каталёгу гурта. Рэзнар спасылаецца на свае асабістыя праблемы як на прычыну гэтых паўзаў; ў сваіх песнях ён часта дасьледвае змрочныя бакі свайго «Я». З 1989 году, Nine Inch Nails зрабілі 8 буйных студыйных рэлізаў. Самыя апошнія рэлізы, Ghosts I–IV і The Slip, выдадзеныя ў 2008, выйшлі пад ліцэнзіяй Creative Commons. Абое спачатку былі выдадзеныя лічбова, а потым пасьледаваў фізычны рэліз. Лічбовы рэліз The Slip быў даступны цалкам задарма. NIN былі намінаваны на 12 узнагарод Грэмі і выйгралі дзьве зь іх за песьні "Wish" і "Happiness in Slavery" у 1992 і 1995 адпаведна.
Nine Inch Nails | |
NIN у Мюнхэну. 2007 год.» | |
Гады | 1988 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Кліўлэнд, штат Агаё, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр | Індастрыял-рок |
Выдавец | The Null Corporation Nothing Records Interscope Records Island Records TVT Records Rykodisc |
Удзельнікі | Трэнт Рэзнар |
Узнагароды і прэміі | |
www.nin.com |
Дыскаграфія
рэдагаваць
Асноўныя альбомы:
|
Альбомы рэміксаў:
|
Канцэртныя запісы:
|