New Shepard

касьмічны карабель кампаніі Blue Origin

New Shepard (па-беларуску: «Новы Шэпард») — шматразовы касьмічны карабель для субарбітальных палётаў, распрацаваны амэрыканскай кампаніяй Blue Origin. Уяўляе сабой пілятаваную капсулу, якая стартуе вэртыкальна з дапамогай аднапрыступкавай шматразовай ракеты-носьбіту і потым прызямляецца з дапамогай парашутаў; ракета-носьбіт зьдзяйсьняе самастойны спуск і вэртыкальную пасадку з дапамогай рухавіку. Асноўным прызначэньнем сыстэмы зьяўляецца касьмічны турызм.

New Shepard
мадэль транспартнага сродку
Падкляса адшматразовая пускавая сыстэма Рэдагаваць
Прызначэньнесубарбітальны касьмічны палёт Рэдагаваць
Названа ў гонарАлан Бартлет Шэпард Рэдагаваць
Краіна паходжаньняЗлучаныя Штаты Амэрыкі Рэдагаваць
Абслуговая арганізацыяBlue Origin Рэдагаваць
ВытворцаBlue Origin Рэдагаваць
Прызначаны дзеля перавозкіNew Shepard capsule Рэдагаваць
ХэшцэтлікNewShepard Рэдагаваць

Сыстэма названая ў гонар Алана Шэпарда — першага амэрыканскага астранаўта, які зьдзейсьніў субарбітальны палёт[1].

Паводле ацэнак экспэртаў, кошт квітка на такі палёт складае ад 200 да 250 тысячаў даляраў. Кампанія першапачаткова плянавала пачаць продаж квіткоў яшчэ ў 2019 годзе і адправіць першых кліентаў у субарбітальнае падарожжа ў 2020 годзе. Аднак затрымкі, зьвязаныя ў тым ліку з пандэміяй, не дазволілі прытрымлівацца раней заплянаванага графіку.

Першы пілятаваны палёт быў адбыўся 20 ліпеня 2021 году.

Гісторыя

рэдагаваць

Кампанія Blue Origin пачала распрацоўваць сыстэму для субарбітальных палётаў у 2006 годзе. З 2012 году ракета праходзіла выпрабаваньні. Першы прататып адпраўлены на арбіту ў 2015 годзе.

 
Капсула пасьля прызямленьня

Першы пілятаваны палёт

рэдагаваць

20 ліпеня 2021 году ракета New Shepard з прыватнай стартавай пляцоўкі ў Заходнім Тэхасе вывела ў субарбітальны палёт пілятаваную капсулу з чатырма астранаўтамі. Трансьляцыя вялася на канале кампаніі ў Youtube. На борце карабля быў самы багаты чалавек у сьвеце, уладальнік Blue Origin і заснавальнік інтэрнэт-крамы Amazon Джэф Бэзас. Ягонае багацьце ацэньваецца часопісам Forbes больш як у 200 мільярдаў даляраў. Разам зь ім — 82-гадовая пілёт Уолі Франк. У 1961 годзе яе адабралі для палётаў у космас, але тады яна так і не паляцела. Франк — найстарэйшы чалавек, які бываў у космасе, да яе рэкорд належаў 77-гадоваму астранаўту Джону Глену. 18-гадовы Олівэр Дэймэн стаў самым маладым астранаўтам у гісторыі. Квіток яму саступіў бацька, галяндзкі мільярдэр Джос Дэймэн. Дэймэн-малодшы пабіў рэкорд Германа Цітова, які трымаўся са жніўня 1961 году. Савецкі касманаўт тады адправіўся ў космас у 25-гадовым веку. У ролі чацьвертага пасажыра выступіў брат Джэфа Бэзаса Марк (браты таксама ляцяць у космас упершыню ў гісторыі чалавецтва)[2].

Праз 7 хвілін пасьля старту ракета, ужо бяз капсулы, вярнулася на касмадром. Мяркуецца, што яе будуць выкарыстоўваць шмат разоў. Капсула пасьпяхова прызямлілася праз 10 хвілінаў 20 сэкундаў палёту. Бэзас выйшаў з карабля ў каўбойскім капелюшы, пасьля чаго ўдзельнікі палёту адкаркавалі шампанскае.

Гермэтычная капсула прызначана для 6 чалавек, яна абсталявана сыстэмай аварыйнага выратаваньня і парашутнай сыстэмай з трох парашутаў.

Пасьля вэртыкальнага разгону ракетай-носьбітам капсула аддзяляецца на вышыні 40 кілямэтраў і зьдзяйсьняе ўздым па інэрцыі да вышыні больш за 100 кілямэтраў, умоўна прызнанай у якасьці мяжы паміж атмасфэрай і космасам. Такім чынам, пасажыры капсулы могуць прэтэндаваць на званьне астранаўтаў (не зьдзяйсьняючы пры гэтым арбітальнага палёту).

Ракета-носьбіт

рэдагаваць

Носьбіт капсулы ўяўляе сабой аднапрыступкавую шматразовую ракету і абсталёўваецца ВРР BE-3, якія працуюць на вадародзе (гаручае) і кіслародзе (акісьляльнік). Цяга рухавіка каля 50 тон-сілаў (490 кіляньютанаў). У ходзе палёту ракета зьдзяйсьняе вэртыкальны разгон працягласьцю каля 110 сэкунд і дасягае вышыні каля 40 кілямэтраў, дзе адбываецца аддзяленьне капсулы, а потым ракета зьдзяйсьняе самастойны спуск і пасадку з дапамогай маршавага рухавіка.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць