Nandinia binotata

(Перанакіравана з «Nandiniidae»)

Nandinia binotata — від драпежных жывёлаў зь падатрада коткападобных.

Nandinia binotata
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eucaryota)
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
КлясаСысуны (Mammalia)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадКоткападобныя (Feliformia)
СямействаNandiniidae
РодNandinia
ВідN. binotata
Бінамінальная намэнклятура
Nandinia binotata Gray, 1830
Арэал

Апісаньне

рэдагаваць

Даўжыня складае 44–58 см, даўжыня хваста — 46–62 см, маса — 1,5–5 кг. Жывёла з кароткімі нагамі, маленькімі вушамі. Кароткая, густая поўсьць ад шэра-карычневага да цёмна-карычневага колеру, на сьпіне зь цёмнымі плямамі.

Пражываньне

рэдагаваць

N. binotata жыве ў краінах цэнтральнай Афрыкі, на поўдзень ад Сахары. Звычайна засяляе дрэвы.

Паводзіны

рэдагаваць

Вядзе адзіночны і начны вобраз жыцьця. Спажывае грызуноў, насякомых, яйкі, падлу, фрукты, птушак і кажаноў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць