Nandinia binotata
Nandinia binotata — від драпежных жывёлаў зь падатрада коткападобных.
Nandinia binotata | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eucaryota) |
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Коткападобныя (Feliformia) |
Сямейства | Nandiniidae |
Род | Nandinia |
Від | N. binotata |
Бінамінальная намэнклятура | |
Nandinia binotata Gray, 1830 | |
Арэал | |
Апісаньне
рэдагавацьДаўжыня складае 44–58 см, даўжыня хваста — 46–62 см, маса — 1,5–5 кг. Жывёла з кароткімі нагамі, маленькімі вушамі. Кароткая, густая поўсьць ад шэра-карычневага да цёмна-карычневага колеру, на сьпіне зь цёмнымі плямамі.
Пражываньне
рэдагавацьN. binotata жыве ў краінах цэнтральнай Афрыкі, на поўдзень ад Сахары. Звычайна засяляе дрэвы.
Паводзіны
рэдагавацьВядзе адзіночны і начны вобраз жыцьця. Спажывае грызуноў, насякомых, яйкі, падлу, фрукты, птушак і кажаноў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Gaubert, P., Bahaa-el-din, L., Ray, J. & Do Linh San, E. 2015. Nandinia binotata. The IUCN (анг.)
- Kotelnicki, S. 2014. "Nandinia binotata" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Terry A. Vaughan, James M. Ryan, Nicholas J. Czaplewski Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 295. — 750 с. — ISBN 0763762997 (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — С. 192. — 313 с. — ISBN 0801880327 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |