Neue Slowenische Kunst
NSK (па-нямецку: «Neue Slowenische Kunst», «Новае славенскае мастацтва») — нефармальная арганізацыя, арганізаваная ў 1984 славенскім музыкальным калектывам «Laibach» у супрацоўніцтве з групай мастакоў «Irwin» і тэатральнай трупай «Scipion Nasice Sisters». У 1991 годзе NSK было ператворанае ў віртуальную дзяржаву.
На сёньняшні дзень найболей значнымі чальцамі гэтага руху зьяўляюцца: «Laibach», «Irwin», «Noordung», «Студыя новага калектывізму», «Аддзяленьне чыстай і прыкладнай філязофіі», а таксама мноства мяльчэйшых падпадзяленьняў, якія зьяўляюцца і знікаюць па меры патрэбы.
NSK атрымала досыць вялікае разьвіцьцё ў Славеніі. Як віртуальная дзяржава, яно распрацавала ўласны пашпарт, маркі і т. д., і мае ўласнае электроннае пасольства у інтэрнэце, якое пэрыядычна адчыняе свае офісы падчас візітаў у іншыя гарады (напрыклад, офіс такога пасольства быў адчынены на месяц у Маскве, у 1992 годзе).
Грамадзянства NSK даступна для людзей добрай волі са ўсяго сьвету, па-за залежнасьцю ад рэлігіі, расы, нацыянальнасьці, пола і перакананьняў. Грамадзянства пацьвярджаецца пашпартам NSK, зьвесткі аб грамадзянстве фіксуюцца ў рэестры. Пашпарты маюць нумар і маюць абмежаваны тэрмін дзеяньня.
Дзяржава NSK транснацыянальна, яно ня мае сталай тэрыторыі і нацыянальных меж, і адмаўляе іх як неабходны атрыбут дзяржаўнасьці. Грамадзяне NSK могуць адначасова быць грамадзянамі іншых краін.
Па заяве заснавальнікаў, сёньня ў NSK больш грамадзян, чым у Ватыкане[1].
Арганізацыйным прынцыпам NSK абвешчаны калектыўны абсалютызм, а кіраўніком дзяржавы — іманэнтна-трансцэндэнтны дух. У NSK адсутнічае фармальны ўрад, улада ажыцьцяўляецца прамым дзеяньнем грамадзян, гэта значыць заснаваная на самакіраваньні. Тэхнічная падтрымка ажыцьцяўляецца бюракратамі і выканаўцамі.
У 1996 годзе аб NSK быў зняты дакумэнтальны фільм Майкла Бэнсана Prerokbe Ognja («Прадказаньне агню») [1]